Вечарам 23 снежня каля галоўнай ёлкі ў Дзятлаве аматараў песень, танцаў і вясёлых конкурсаў сабрала танцавальна-забаўляльная праграма “Новы год крочыць па планеце”, якую ладзілі артысты Раклевіцкага дома культуры.

Яны прапанавалі моладзі паўдзельнічаць у абрадавых гульнях з куццёй і чыгункамі, рушнікамі, а затым станцаваць польку і кракавяк.

Гэта былі не ўсе сюрпрызы, якія вечарам у нядзелю чакалі дзятлаўчан пад ёлачкай. З канцэртам у Дзятлава завітаў народны ансамбль народнай музыкі і песні “Цырынскія музыкі” з Карэліцкага раёна. Артысты пераадолелі ў гэты вечар некалькі дзясяткаў кіламетраў, каб жыхары нашага горада пачулі беларускія песні, якія любілі спяваць нашы бабулі.

Ірына СТЫРНІК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Нам даверана памяць. “Без тэрміну даўнасці”: гісторыя для дзятлаўчан
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці

Похожие публикации