У Гродне прайшло абласное першынство па лёгкай атлетыцы сярод хлопцаў і дзяўчат 2007-2008 гадоў нараджэння.

Дзятлаўскую раённую дзіцяча-юнацкую спартыўную школу прадстаўлялі Расціслаў Гародка, Павел Аблажэй, Аляксандр Куніцкі, Мацвей Хоміч, Кірыл Доста, Дар’я Мазоль, Вераніка Сідорчык і Валерыя Татарчык. Юныя ўдзельнікі спаборніцтваў выконвалі ў адной звязцы камбінацыю розных лёгкаатлетычных відаў: бег з бар’ерамі і без, трайны скачок з месца і іншыя. Па выніках першынства сярод дзятлаўскіх спартсменаў у “бронзавае” трыа ўвайшлі  Расціслаў Гародка, Аляксандр Куніцкі і Вераніка Сідорчык.

Разам з тым, горад Гродна прымаў яшчэ адны спаборніцтвы: абласную спартакіяду па цяжкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2007 года нараджэння і малодшых, на якой вызначыліся самыя моцныя выхаванцы Дзятлаўскай ДЮСШ. Сярод іх – “залатыя” прызёры ў вагавых катэгорыях 59 і 38 кілаграмаў Валерыя Валчкевіч і Арцём Блоцкі; на другім месцы – Ангеліна Белуш (40 кілаграмаў), Вераніка Лаўрэнцьева (55 кілаграмаў) і Кірыл Падліпка (67 кілаграмаў); на трэцяй прыступцы п’едэстала – Ксенія Валчкевіч (32 кілаграмы), Іларыя Чарняк (36 кілаграмаў), Яўген Васько (45 кілаграмаў) і Павел Гурскі (49 кілаграмаў). Так трымаць, юныя спартсмены Дзятлаўшчыны!

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фота прадастаўлена ўдзельнікамі спаборніцтваў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Парадак звароту па ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур у электроннай форме

Лічбавізацыя дзяржаўных паслуг у Беларусі набірае абароты. Унікальны ідэнтыфікатар – той самы ключ, які адкрывае…

12 часов ago

Якая роля бібліятэкі ў фарміраванні рэгіянальнага трэнда?

На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з удзелам спецыялістаў сферы нашай краіны і Расійскай Федэрацыі 26…

12 часов ago

Юрий Караев с рабочим визитом посетил Слоним

В центре внимания — подготовка к «Дажынкам-2027» и решение проблем жителей. Председатель Гродненского облисполкома Юрий…

14 часов ago

Безопасность на воде = соблюдение правил использования спасательных средств

24 ноября поступило сообщение об утонувшем мужчине 1957 года рождения в ручье Мостище вблизи п.…

14 часов ago

Прямая линия

4 декабря с 09.00 до 11.00 состоится прямая телефонная линия с председателем суда Дятловского района…

14 часов ago

Конкурс. “Перамога” абвяшчае пераможцаў: хто ж стаў лепшым?

Перыяд збору ўраджаю завершаны, узнагароджаны лепшыя з лепшых лідары сельскагаспадарчых дасягненняў. Святочным акордам і словамі…

14 часов ago