Іўліянія Шах узнагароджана дыпломам першай ступені за перамогу ў міжраённым турніры па шашках. Спаборніцтвы праходзілі ў Лідзе. Іх ладзілі Лідская раённая арганізацыя грамадсага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку” і аддзел адукацыі, спорту і турызму Лідскага райвыканкама.

У міжраённым шашачным турніры спаборнічалі ўдзельнікі раённых арганізацый ГА “БелТІЗ” і наведвальнікі аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў Лідскага, Воранаўскага, Іўеўскага і Дзятлаўскага раёнаў. Дзятлаўшчыну на спаборніцтвах прадстаўлялі наведвальнікі аддзялення “Праменьчык” Таццяна Валчкевіч, Іўліянія Шах, Ульяна Лукашэня і старшыня раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ” Святлана Крэйдзіч.

І. Шах з узнагародай
І. Шах з узнагародай

Баталіі на шашачных дошках разгарэліся не жартоўныя. Пазней галоўны суддзя турніру Мар’ян Шот зазначыў: “Я думаў, што турнір пройдзе на ўзроўні дылетантаў, аднак быў прыемна здзіўлены падрыхтоўкай шашыстаў. Цяпер я ўпэўнены, што на самой справе людзі з абмежаванымі магчымасцямі могуць быць сур’ёзнымі канкурэнтамі за шахматнай дошкай здаровым людзям”.

І. КАЎКЕЛЬ
Фота П. АДАМЧУКА  

About Author
administrator
View All Articles

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации