З 25 па 31 сакавіка Дзятлаўская раённая бібліятэка ладзіць Тыдзень дзіцячай кнігі.
Супрацоўнікі бібліятэкі імкнуцца зрабіць незабыўным кожны дзень для сваіх чытачоў. Адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі пачынаецца з тэатралізаванага свята “Нам кніга свята падарыла” і выставы-мазаікі па творчасці дзіцячых пісьменнікаў. Наступны дзень — “Дзень казак і прыгод”, паказ казачнага слайд-шоу (да 235-годдзя Я. Грыма, 205-годдзя П. Яршова, 215-годдзя Г. Х. Андэрсэна) і выстава-віктарына “Усе казкі ў госці да нас!”. Трэці дзень —“Дзень перыёдыкі”. Пройдзе інфармацыйны дайджэст «По земному шару с газетой и журналом» і выстава-адкрыццё “Усе фарбы прэсы”. Чацвёрты дзень— “Дзень дашкольніка”. Для маленькіх чытачоў падрыхтавана гадзіна вясёлых задумак “Караблік у краіну чытання”, выстава-гульня “Кніжкін хіт-парад для дашкалят”. У апошні дзень Тыдня дзіцячай кнігі адбудзецца экспрэс-апытанне “Падарожжа ў кніжны свет”, выстава-гульня “Знайдзі мяне ў кніжцы”.
Бібліятэка чакае сваіх юных чытачоў. Запрашаем правесці ваш вольны час разам з бібліятэкай весела і карысна!
Марына КРУПІЦА,
бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі