І прыходзіць свята кнігі…

Традыцыйна ў апошні тыдзень сакавіка праходзіць Тыдзень дзіцячай кнігі.

У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы ў гэты час вас чакаюць сустрэчы з  казачнымі персанажамі лялечнага тэатра “ЧытайКА”, цікавыя кніжныя выставы, гульні, віктарыны, прэзентацыі.

24 сакавіка ў 11гадзін 30 хвілін – адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі. Будзе ладзіцца свята “Кніга крочыць па планеце” і  выстава-адкрыццё “Ты представь себе на миг, как бы жили мы без книг”.

25 сакавіка ў 11гадзін пачнецца Дзень казак і прыгод. Вас чакаюць казачныя героі лялечнага спектакля-казкі “Бесклапотны зайка”, а праверыць сваю эрудыцыю можна падчас анлайн-віктарыны “Угадай героя казкі”.

26 сакавіка  – Дзень перыёдыкі. У 12 гадзін пачне работу пачтамп “Фаварыты ў часопісным свеце”, а часопісныя забавы “Удивлялки, размышлялки, шпаргалки и другие” дададуць весялосці і прыемных эмоцый.

29 сакавіка – Дзень вясёлых дзіцячых расказаў. Запрашаем вас у 12 гадзін на гульню-падарожжа “Хоровод весёлых книжек для девчонок и мальчишек”, а выстава-віктарына “Смех – дело для всех” абавязкова прымусіць вас усміхнуцца.

30 сакавіка – закрыццё Тыдня дзіцячай кнігі. Адбудзецца прэзентацыя па дзіцячых кнігах-юбілярах “С детских лет и навсегда книги лучшие друзья”, якая пазнаёміць вас з дзіцячымі кнігамі-юбілярамі 2022 года, а выстава-парад “Для вас, ребятишки, лучшие книжки” прапануе да вашай увагі лепшыя дзіцячыя кнігі з фонду нашай бібліятэкі.

Усіх аматараў кнігі, гульняў і цудоўнага настрою чакаем у нашай бібліятэцы! Да сустрэчы!

Алена ЯКАЎЧЫК,
загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі    

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

ГрадусПлюс. Аўтамабіль ёсць, ці дачакаемся станцыю зарадкі?

На вуліцах горада ўсё часцей можна сустрэць электрамабілі, а ў дзятлаўчан зноў і зноў узнікаюць…

8 часов ago

ПРО:Безопасность. «Печные» пожары: что нужно знать, что избежать

С наступлениемхолодов увеличивается количество так называемых «печных» пожаров. И виной тому – человеческая беспечность. Кто-то…

9 часов ago

Праздник футбола в Козловщине: турнир ко Дню Октябрьской революции

В спортивном зале Козловщинской средней школы прошел турнир по мини-футболу среди спортсменов-учащихся Дятловской ДЮСШ 2014–2016…

9 часов ago

Аляксандр Савасцюк: “Госці будуць любавацца на наш “Метраполь”

Сярод маладых навасёлаў, якія засяліліся ў новы арэндны шматкватэрны дом па вуліцы Чапаева, 18А –…

10 часов ago

Навасёлы атрымалі ключы ад кватэр у “Метраполі”

Напярэдадні 7 лістапада ў горадзе Дзятлаве падрыхтавалі найлепшы падарунак для маладых спецыялістаў раёна, супрацоўнікаў сілавых…

10 часов ago

ПРО:Безопасность. Курение

Среди причин огненных происшествий «лидирует» неосторожное обращение с огнем в том числе и при курении.…

13 часов ago