Раённы тэматычны праект “75 дзён да Перамогі” заканчвае сваё падарожжа па Дзятлаўшчыне.

29 красавіка пераходныя сімвалы – Капсулу памяці і Сцяг Перамогі сустрэлі жыхары Казлоўшчынскага сельвыканкама. Цёплую сустрэчу для аднавяскоўцаў і гасцей пасёлка арганізавалі работнікі Казлоўшчынскага дома культуры і бібліятэкі, а таксама навучэнцы Казлоўшчынскай сярэдняй школы.

Ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня Парэцкага сельвыканкама Аляксандр Ядэйка перадаў сімвалы Перамогі старшыні Казлоўшчынскага сельвыканкама Вадзіму Бялятка.

У ходзе мерапрыемства гучалі музычныя кампазіцыі ваенных гадоў.

Напрыканцы сустрэчы гасцей урачыстага мерапрыемства запрасілі сфатаграфавацца ў патрыятычным кутку “Армейскі чамаданчык”. У прысутных была магчымасць пазнаёміцца з матэрыяламі выставы “Нам жыць і помніць”, пакінуць аўтографы і пажаданні для будычых пакаленняў.

Апошнімі Капсулу памяці і Сцяг Перамогі сустрэнуць  жыхары горада Дзятлава. Урачысты прыём Сімвалаў Перамогі адбудзецца 4 мая.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Похожие публикации