…І бярозавы ціхі гай – Беларусь мая, родны край… (+відэа)

На Дзятлаўшчыне завяршаецца добраахвотная рэспубліканская акцыя “Тыдзень лесу-2021”, якая стала самай масавай з моманту заснавання.

Сёння да яе далучыліся супрацоўнікі райвыканкама і дзяржаўных службаў раёна.

У лясным масіве побач з вёскай Селівонкі было высаджана каля сямі тысяч саджанцаў бярозы, якія работнікі лясгаса нарыхтавалі ў мясцовых лясах.

– Думаю, невыпадкова, што ў Год народнага адзінства да акцыі “Тыдзень лесу” далучылася так многа жадаючых. Гэта практычна ўсе дзяржаўныя і прыватныя арганізацыі раёна. Асабліва актыўна мерапрыемствы па пасадцы лесу падтрымалі калектывы навучальных установаў, – расказаў дырэктар Дзятлаўскага лясгаса Сяргей Дурко.

Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі, які разам са сваімі калегамі кожны год удзельнічае ў “Тыдні лесу”, падкрэсліў значэнне акцыі для раёна і яго жыхароў:

– Пасадка лесу – гэта ўклад у экалагічны і эканамічны дабрабыт нашага раёна: багатыя краявіды, чыстае паветра, нарэшце, драўніна. Для саміх грамадзян акцыя “Тыдзень лесу” – яшчэ адзін урок беражлівасці: чалавек, які сам пасадзіў дрэвы, будзе ашчадна ставіцца да прыродных рэсурсаў.

У мінулым годзе на Дзятлаўшчыне высадзілі лясныя культуры на плошчы трыста гектараў, 10 % з іх – у межах акцыі “Тыдзень лесу”, сёлета ў планах пасадка чатырохсот гектараў лесу, пятую частку з іх – на працягу рэспубліканскай акцыі.

Наталля АВЯРЧУК

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

3 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

3 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

21 час ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

21 час ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

23 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

24 часа ago