Хвіліны душэўнасці. Яніна Рогач: “Раю маладым цаніць адзін аднаго”

Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва завітаў да 90-гадовай Яніны Рогач, жыхаркі аграгарадка Хвінявічы. Юбілейны дзень для жанчыны выдаўся багатым на віншаванні, вясёлым і радасным ад любімых песняў і падарункаў. Але ў жыцці, акрамя прыемных момантаў, бываюць і выпрабаванні. Юбілярка падзялілася, якіх дзён у яе было больш.

Нарадзілася Яніна Зігмундаўна ў вёсцы Сачыўляны. Калі дзяўчынцы было 10 гадоў, памерла ад хваробы маці. Бацька вымушаны быў ажаніцца другі раз, каб была гаспадыня ў хаце. Цяжка аднаму спраўляцца з вялікай гаспадаркай, а яшчэ трэба было даглядаць пяцёра малалетніх сірот. У сям’ю прыйшла мачаха, якая мела сваіх двух дзетак. І, зразумела, цяжкасцей хапала ў такой вялікай сям’і. Разам з дарослымі вымушаны былі шмат працаваць і старэйшыя дзеці. Аб адукацыі нават не ішла гаворка. Каб вытрымаць цяжкасці лёсу, Яніна знаходзіла спакой у песнях. Праз усё жыццё яна пранесла добрую звычку спяваць.

– Працаваць прыходзілася ад раніцы да вечара, а вечарамі трэба было займацца рукадзеллем, бо пасаг неабходна было самой збіраць, каб не казалі аднавяскоўцы, што няўдалая ды бедная дзеўка. Зімамі ў поцемках, у завею, у вялікі мароз пасля работы я бегла ў вёску Белякі да знаёмай, каб наткаць радзюжак, – успамінае жанчына.

Яніна Зігмундаўна працавала ўсё сваё жыццё на цяжкіх работах –  свінаркай, паляводам, звеннявой, пасвіла кароў, карміла цялят. Рабочы стаж склаў больш за 45 гадоў.

Замуж пайшла за знаёмага хлопца Аляксандра з той жа вёскі Белякі.

– Вяселле было сціплае, – расказвае юбілярка. – Жылі мы з мужам добра, ён мне стараўся дапамагаць ва ўсім, а я яго паважала, давярала яму. Нарадзіліся ў нас дзеткі – Людміла, Аляксандр і Марыя. Калі ў 2008 годзе памёр муж, я моцна захварэла, тады дачка Марыя прапанавала жыць у яе, у Хвінявічах, і я пагадзілася. Усё ж весялей. – пасля задумалася на хвілінку і дадала: – У сілу свайго вялікага жыццёвага вопыту раю ўсім маладым паважаць і цаніць адзін аднаго, трэба ўступаць, бо гады бягуць, як вада, і калі ты застаешся адзін, то тады разумееш вялікі боль адзіноты. Дзякуй Богу, што ў мяне ёсць дзеці, унукі і праўнукі.

Гледзячы на гэтую мудрую, з вялікім жыццёвым вопытам жанчыну, на яе знясіленыя цяжкай работай сялянскія рукі, разумееш, праз якія выпрабаванні ёй прыйшлося прайсці.

– Наша мама вельмі чулы і добры чалавек. У канфліктных сітуацыях яна лепш змаўчыць, чым уступіць у спрэчку. Мы яе моцна любім і цэнім. І няхай лёс падорыць ёй шмат станоўчых, яскравых імгненняў, а мы ў сваю чаргу будзем заўсёды побач, – гаворыць малодшая дачка Марыя.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

37 минут ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

5 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

5 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

23 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

23 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago