Хвіліны душэўнасці. Сакрэт даўгалецця – добры настрой

Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання несельніцтва завітаў да цікавай сямейнай парыБаляслава і Ірыны Свіб з вёскі Апаліна-Басіна.Вельмі прыемныя і ветлівыя людзі з радасцю сустрэлі гасцей, запрасілі ў хату, з задавальненнем пагутарылі пра жыццё, падзяліліся сакрэтамі даўгалецця.

– Я нарадзіўся на хутары Панюшкі каля вёскі Яцвезь у невялікай сям’і, – пачаў размову Баляслаў Іванавіч. – Нас у бацькоў было двое – я і малодшы брат Віктар. Працавалі мы з маленства, таму што ў той час усе жылі са сваёй гаспадаркі. Цяжкія работы выконваць бацька нам, падлеткам, не заўсёды давяраў, а вось баранаваць поле дык мне дастаўляла вялікае задавальненне. Касілі каровам сена, сушылі, звозілі ў стагі, чысцілі стойлы, ды і наогул, трымаючы вялікую гаспадарку, хапала работы ўсім. Бацька, я і брат як выйдзем на касавіцу, то суседзі нам зайздросцілі. Дружная і працавітая была сям’я.

Скончыў я толькі чатыры класы ў вёсцы Жыбарты. Будынка школы не было, бо спалілі немцы, настаўнік хадзіў па хатах, і ў кожнай гаспадары абавязкова яго кармілі. Вось такая была мая вучоба. А ў 18 гадоў пайшоў служыць у армію. Адправілі мяне аж пад мангольскую мяжу ў Чыту. Спачатку служыў у артылерыі, а затым перавялі ў чыгуначныя войскі.

Калі вярнуўся дадому, пачаў працаваць будаўніком у міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі. Прыйшоў час задумацца аб стварэнні сваёй сям’і, ды ўжо тады я ведаў, з кім буду жаніцца. У нашай брыгадзе працавала прыгожая, разумная, працалюбівая дзяўчына Ірына, якая і стала маёй жонкай. Згулялі вяселле, і нам падарылі 1200 рублёў. За іх купілі хату ў вёсцы Русакі. Пазней кіраўніцтва калгаса “Зара” прапанавала нам пераехаць у Апаліна-Басіна, дзе калгас дапамог пабудаваць дом, у якім і цяпер жывём. Тут жа нарадзіліся нашы дзеці – дзве дачкі і сын. З цягам часу сям’я разраслася – маем ужо 6 унукаў і 10 праўнукаў.

Мы з Ірынай Паўлаўнай ніколі не сядзім склаўшы рукі. Калі маеш свой асабісты дом у вёсцы, няма калі адпачываць. Гаспадарка ў нас цяпер невялікая – сабака, кот, куры. І ўсё патрабуе пэўнай увагі. Вясной садзім агарод, летам ходзім у грыбы, на рыбалку, іншы раз вяжу венікі. А маё даўгалецце зусім не сакрэт – трэба мець заўсёды добры настрой, не адкладваць задуманае на потым, каб не хвалявацца, любіць сваіх родных і блізкіх.

Да няспешнай гутаркі далучылася Ірына Паўлаўна:

– Памятаю, як першы раз убачыла Баляслава, прыгожага, зухаватага, з пачуццём гумару, у ваеннай форме хлопца. Пакахала, выйшла замуж. Стараліся жыць “па-людску”, каб не сорамна было перад людзьмі. Святкавалі мы ўсе святы. На Каляды або Вялікдзень старалася   гатаваць шмат смачнай ежы. Калі дачушкі падраслі, дык мне было ўжо лягчэй. Яны і ў доме прыбрацца дапамагалі, і прыгатаваць на святочны стол. Вельмі радуемся, калі цяпер на святы з’язджаецца ўся наша вялікая сям’я.

Раней шмат работы было, але мы стараліся спраўляцца, бо былі маладымі, а сёння жывём, як усе сталыя людзі. Дзякуем нашай дзяржаве за тое, што яна клапоціцца пра нас, пажылых. Маем добрую пенсію, медыцынскае абслугоўванне, аўталаўка да нас прыходзіць тры разы на тыдзень, ды і работнікі культуры радуюць увагай і душэўнымі песнямі. Толькі жыві.

Маладому пакаленню жадаем з розумам падыходзіць да жыцця, усім здароўя, няхай берагуць свае сем’і, правільна выхоўваюць дзяцей. І няхай будзе мір на зямлі. А сакрэт майго даўгалецця такі: жыць без шкодных звычак, з добрым настроем, у згодзе з сабой, людзьмі і Богам.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, такім чынам адкрыўшы ім…

4 часа ago

Футбольныя мячы – да Дня Перамогі

Напярэдадні 9 Мая ў рамках мерапрыемстваў у падтрымку дзіцяча-юнацкага футбола ў Рэспубліцы Беларусь Дзятлаўшчыну наведаў…

4 часа ago

“Перамога: погляд праз 81 год. Спадчына, памяць, выбар маладых”

Дыялогавая пляцоўка пад такой назвай  прайшла ў гімназіі № 1 горада Дзятлава. Пагаварылі пра тое,…

5 часов ago

Гістарычная памяць – аснова працвітання грамадства

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

5 часов ago

8 мая — Международный день Красного Креста и Красного Полумесяца

Этот важный день служит напоминанием о необходимости сохранения и укрепления ценностей гуманности, сострадания и безвозмездной…

5 часов ago

Нам даверана памяць. Не згасне слава тых, хто набліжаў Перамогу

У межах акцыі “Беларусь помніць. Помнім кожнага” на Дзятлаўшчыне прайшлі мітынгі, прысвечаныя 81-й гадавіне Перамогі…

6 часов ago