Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці наведаў жыхара вёскі Сачыўляны Міхаіла Бялятку з прыемнай місіяй – павіншаваць юбіляра з 85-годдзем.
Міхаіл Міхайлавіч нарадзіўся ў сям’і сялян. Скончыўшы 7 класаў, адправіўся ў Гродна вучыцца ў школу кінамеханікаў. Пасля 9-месячнага навучання хлопец прыехаў у родную вёску і стаў працаваць па спецыяльнасці. Цікавая, займальная работа вельмі падабалася Міхаілу, але былі і свае складанасці. Толькі адзін рухавік важыў 150 кг, ды і сельскае бездарожжа ўскладняла працу, а хлопец з вёскі ў вёску ездзіў на кані. Але ён ведаў, што яго чакаюць, на сеансы кіно прыходзілі і маладыя, і старыя. Не ва ўсіх у вёсках былі стацыянарныя памяшканні для дэманстрацыі кінасеансаў, і Міхаіл выбіраў сцяну падыходзячага будынка, вешаў экран, усталёўваў на патрэбнай адлегласці апаратуру і ва ўмоўлены час “круціў кіно”. Для прыцягнення гледачоў часам нават ставіў дынамік з музыкай на комін дома. Кіно было платным: 5 капеек для дзяцей, 20 – для дарослых.
Маладому чалавеку хацелася ўдасканальвацца ў сваёй прафесіі, і ён паступіў на завочнае аддзяленне кінатэхнікума горада Савецка Калінінградскай вобласці.
Міхаіл актыўна дэманстраваў фільмы і ў школах раёна. Менавіта там сустрэў сваё каханне – дзяўчыну Алену, першакурсніцу Гродзенскага педінстытута. Пазнаёміліся, перапісваліся і хутка пажаніліся. Алена Аляксандраўна пасля заканчэння інстытута прыехала ў родную вёску і стала працаваць настаўніцай пачатковых класаў і рускай мовы.
Міхаіл Міхайлавіч за руплівую і добрасумленную працу набыў павагу і ўдзячнасць абласнога начальства, і яму было прапанавана ўзначаліць Шчучынскую раённую кінасетку. Але сям’я вырашыла застацца ў роднай вёсцы Сачыўляны.
У сям’і нарадзіліся дочкі Наталля і Іна. Радуюць Міхаіла Міхайлавіча і Алену Аляксандраўну ўнукі Раман, Уладзіслаў, унучка Уладзіслава і ўжо трое праўнукаў.
– Мой дарагі муж Міхаіл вельмі адказны, клапатлівы, разумны, добры чалавек. Жадаю яму моцнага здароўя, і няхай кожны яго дзень пачынаецца з усмешкі. Няхай застаецца заўсёды такім жа добрым, пяшчотным, спагадлівым і шчаслівым. І ў нас ёсць агульная мэта – пажаніць нашых праўнукаў. А маладым жадаю любіць родную зямлю, шанаваць і берагчы мір, старанна працаваць і паважаць адзін аднаго, – пажадала Алена Аляксандраўна.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
15 сентября с 11.00 до 12.00 нотариус нотариальной конторы Дятловского района Жанна Николаевна Сёмуха проведет…
Афіцэрамі не нараджаюцца, імі становяцца ў выніку ўпартай працы, вучобы, выхавання і пераадолення цяжкасцей. Так…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны! Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам! Стратэгічна важная галіна народна-гаспадарчага…
Костюковичи /Корр. БЕЛТА/. Какие сюжеты в современной литературе самые интересные, журналистам рассказал министр информации Дмитрий…
5 сентября в 15-08 спасателям на линию "101" поступило сообщение о пожаре жилого дома в…
Сегодня гродненцы отмечают 898-летие города, и уже много лет его неотъемлемой частью является масштабный Сырный…