Хвіліны душэўнасці. Цудоўны чалавек, добры бацька і дзядуля

Сваё цікавае і пазнавальнае падарожжа па глыбінках Дзятлаўшчыны працягвае калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. Гэтым разам завіталі ў Нагародавічы, каб павіншаваць з 80-годдзем Івана Малько.

Юбіляр – ураджэнец гэтай вёскі. Як усе сялянскія дзеці таго часу, дапамагаў бацькам даглядаць вялікую гаспадарку, на гульні і забавы проста фізічна не хапала часу. Скончыў Іван 7 класаў, апошнія два гады днём пасвіў кароў аднавяскоўцаў, а вечарамі вучыўся. Сям’і патрэбны былі грошы на будаўніцтва новага дома. Пасля школы хлопец паступіў у Гродзенскае будаўнічае вучылішча. Затым працаваў на заводзе сантэхнічных нарыхтовак, два гады адслужыў у арміі і зноў вярнуўся ў Гродна на свой завод.

Аднойчы ў выхадны дзень, гуляючы з сябрамі па парку, хлопец сустрэў аднакурсніцу Ірыну. Маладыя людзі пачалі сябраваць і праз чатыры месяцы пажаніліся. У іх нарадзілася двое дзяцей – Сяргей і Святлана, а цяпер ужо радуюць чацвёра ўнукаў, праўнук і праўнучка.

Іван вырашыў, што, каб стаць добрым спецыялістам, неабходна яшчэ набываць веды. Паступіў на завочнае аддзяленне ў Мінскі індустрыяльны тэхнікум, скончыўшы які, працаваў майстрам у будаўнічым вучылішчы ў Гродне, затым інжынерам на заводзе па выпуску аўтамагнітол, быў вопыт і ў сельскай гаспадарцы.

– У маім жыцці былі і складаныя моманты, – дзеліцца Іван Антонавіч. –  На працы, ратуючыся ад пажару, прыйшлося скакаць з трэцяга паверха ў кучу жвіру, атрымаў апёкі 4-й ступені твару і рук. Вельмі дапамог пры апёках народны спосаб лячэння, можа, каму спатрэбіцца. Трэба ўзяць ліпавае лыка, нарэзаць кавалачкамі, заліць натуральным каровіным малаком і закіпяціць. Даць адвару астыць, працадзіць і, намачыўшы стэрыльны бінт, прыкладаць да апёкаў. Павязку мяняць па меры неабходнасці. І вось праз два тыдні ад апёкаў засталіся ледзь прыкметныя плямы, якія з часам наогул зніклі.

Пайшоў на пенсію ў 2006 годзе, а ў 2007-м сям’я прыняла рашэнне пераехаць на радзіму Івана ў вёску Нагародавічы, каб даглядаць састарэлых бацькоў і адзінокіх дзядзьку і цётку.

У вяснова-летні сезон яны з жонкай займаюцца агародам. З жыўнасці цяпер трымаюць толькі сабаку Рыжыка. Іван Антонавіч любіць у любую пару года рыбачыць, робіць свае рыбныя кансервы.

– Бацькі нас выхоўвалі прыстойнымі і адказнымі людзьмі. Дзе б я ні вучыўся ці працаваў, стараўся ўсё рабіць добра, – гаворыць юбіляр. – Да вучобы ў мяне былі схільнасці, напэўна, атрымаў у спадчыну ад продкаў. Мой дзядуля па бацьку быў афіцэрам у царскай арміі, другі – настаўнікам гісторыі. А мама хоць і скончыла ўсяго пяць класаў польскай школы, але ведала азбуку Морзэ, польскую і нямецкую мовы. Моладзі хочацца пажадаць больш сур’ёзна адносіцца да жыцця, вучобы і абавязкова берагчы сваё здароўе.

– Мой муж – цудоўны чалавек, добры бацька і дзядуля. Я ўдзячная лёсу за яго любоў, павагу і падтрымку, – кажа жонка Ірына Аляксееўна.

Разам з калектывам сектара прыйшла павіншаваць юбіляра і стараста вёскі Нагародавічы Таццяна Латушынская:

– Сям’я Малько адкрытая, добрая, гасцінная. У нас з Іванам Антонавічам агульнае хобі – рыбалка, таксама мы заўзятыя грыбнікі. Жадаю яму здароўя і наогул гэтай выдатнай сямейнай пары доўгіх, актыўных, шчаслівых гадоў жыцця. Няхай іх радуюць сваімі дасягненнямі і добрымі адносінамі дзеці, унукі і праўнукі.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

«Зецельскі фэст» ў Дзятлаве.  Шэсце па цэнтральнай вуліцы

Урачыста, прыгожа, з цудоўным настроем  пачалося свята сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст" ў Дзятлаве. Пад гукі…

38 минут ago

На Зецельскім фэсце гуляе народ…

На Зецельскім фэсце гуляе народ,На плошчы вясёлы вядзе карагод,Танцуе, спявае і славіць сям’ю,А хтосьці газеце…

6 часов ago

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

21 час ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

21 час ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

22 часа ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

22 часа ago