Хвала рукам, што пахнуць хлебам!

У апошнюю суботу жніўня на Дзятлаўшчыне адразу дзве гаспадаркі: ААТ “Дварэц-Агра” і ААТ “Граніт-Агра” адзначылі свята “Дажынкі”.

Хлебаробаў сельгаспрадпрыемстваў павіншавалі, уручылі ўзнагароды, кветкі, падарункі, грашовыя прэміі старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі, яго першы намеснік – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка, старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. Віншаванні ў адрас удзельнікаў уборачнай кампаніі прагучалі ад старшыняў Дварэцкага сельвыканкама Канстанціна Вінцукевіча і Данілавіцкага сельвыканкама Ігара Кухарэвіча, кіраўнікоў гэтых гаспадарак Дзмітрыя Дожына і Уладзіміра Лашко.

Дзесяць тысяч сямсот дзве тоны намалоту з ураджайнасцю 50,7 цэнтнера з гектара дасягнула ААТ “Дварэц-Агра”, якое спадзяецца яшчэ і на шчодры ўраджай кукурузы, ёсць у гэтым прадпрыемстве вадзіцелі-лідары, якія перавезлі больш за тры тысячы тон збожжа – Дзмітрый Маліка (3309) і Васіль Жых (3112), а тры лепшыя дварэцкія камбайнеры, якія перасягнулі рубеж у дзве тысячы тон, – Аляксандр Кастусік, Вячаслаў Кастусік, Сяргей Ляўкевіч.

– Уборка сёлета падышла да фінішу, і ААТ “Дварэц-Агра” на сёння абсалютныя лідары, дзе атрымана самая высокая ўраджайнасць зерня, – павіншаваў дварэцкіх аграрыяў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. – Зразумела, што гэтаму паспрыяла ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, аб чым паклапацілася ААТ “Молочный Мир”. З сямі дварэцкіх камбайнавых экіпажаў тры намалацілі больш за дзве тысячы тон збожжа – практычна 50 % ад усяго выніку. Спрацаваў прынцып “добрая тэхніка ў руках прафесіяналаў”. Сёлетняе жніво было познім і складаным, аднак гэта не перашкодзіла атрымаць багаты ўраджай, 15 % ад якога ў агульны каравай раёна ўнесла менавіта ААТ “Дварэц-Агра”. Жадаю, каб традыцыя такіх высокіх намалотаў заставалася ў вас і надалей. А каб дабіцца гэтага – проста любіце сваю справу.

Больш за дзевятнаццаць з паловай тысяч тон разам з алеянасеннем рапсу атрымалі на жніве-2025 у ААТ “Граніт-Агра”, сярод чатырнаццаці камбайнавых экіпажаў-гранітаўцаў планку ў тысячу тон пераадолелі адзінаццаць, у астатніх вынік яшчэ большы, чатыры вадзіцелі перавезлі звыш трох тысяч тон збожжа, яшчэ адзін – звыш чатырох. 

– 15 ліпеня мы з вамі выйшлі ў поле, і толькі ўчора скончылі жніво, – павіншаваў гранітаўцаў Андрэй Садоўскі. –  Нягледзячы на экстрэмальныя умовы, у ААТ “Граніт-Агра” атрымана сямнаццаць тысяч шасцьсот тон збожжа, а гэта 25 % ад раённага намалоту. За гэтым праца кожнага з вас, таму прыміце шчырыя віншаванні. У вашым калектыве ёсць чалавек, які любіць сваю справу і з году ў год атрымлівае высокія вынікі амаль па ўсіх відах работ. Гэта пераможца раённага спаборніцтва Уладзімір Гукіш. Цудоўна, што ў раёне ёсць механізатары, на якіх можна раўняцца.

Калектывам абедзвюх гаспадарак кіраўнік раёна пажадаў багаты ўражай гэтага года праз жывёлагадоўлю пераўтварыць у яшчэ большыя фінансавыя вынікі.  

Праграма свята была багатай на шчырыя словы, цёплыя віншаванні, шчодрыя апладысменты, не абышлося без сімвалаў дабрабыту і працвітання – духмяных караваяў ураджаю-2025. Шмат пазітыву і яркіх эмоцый удзельнікам “Дажынак” падарыў святочны канцэрт ад артыстаў Гродзенскай абласной філармоніі, песні беларускай эстрады ў выкананні спявачкі Славяны і шоу-балета “Другія правілы”, а таксама музычныя нумары віртуоза-балалаечніка Дзмітрыя Стрэжа.

Ірына СТЫРНІК  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

 #нашелучшее #нашалепшае #сельское хозяйство #АПК 

administrator

Recent Posts

Дзятлаўшчына стане тэмай першага выпуска новага тэлепраекта

Дзятлаўскі раён стане першым у цыкле тэлеперадач тэлеканала “ВоенТВ” з рабочай назвай “У добры шлях”,…

20 часов ago

Адзін дзень са студатрадам

Практыка ў раённай газеце – гэта новыя эмоцыі штодня. За два тыдні мне прыйшлося паспрабаваць…

21 час ago

Карыстайцеся інтэрактыўнай картай “аднаго акна”

Для ажыццяўлення агульнай каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы “адно акно” Міністэрствам юстыцыі распрацавана…

22 часа ago

Пытанне – адказ. Якія лішкі з агарода можна здаць у нарыхтоўку?

Дзятлаўчане цікавяцца: ці прымае сёлета Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства сезонную прадукцыю ад фізічных асоб і…

23 часа ago

Праект “#Місія 101: той, кім я ганаруся”. Данііл Вяргун: “Работа з настаўнікам – гэта поўнае пагружэнне”

Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…

24 часа ago

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям страны, сообщили в пресс-службе Министерства сельского хозяйства и…

1 день ago