Categories: Падзеі

Хуткая дапамога пераехала ў новы будынак

Пасля рэканструкцыі адкрылася аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогі Дзятлаўскай раённай бальніцы. Цяпер яно размешчана ў асобным будынку — на тэрыторыі бальніцы, які доўгі час пуставаў. Сюды ж пераехала і аддзяленне наркалогіі.

Пакоі адрамантаванага будынка — утульныя і камфортныя, тут будзе прыемна працаваць, адзначаюць работнікі аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі.

На адкрыцці аддзялення прысутнічаў начальнік упраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама А. А. Стрыжак. Ва ўрачыстай абстаноўцы разам са старшынёй Дзятлаўскага райвыканкама І.І. Крахмальчыкам ён перарэзаў традыцыйную чырвоную стужку перад уваходам у адноўленае аддзяленне.

У час візіту на Дзятлаўшчыну А.А. Стрыжак таксама наведаў Парэцкую амбулаторыю доктара агульнай практыкі. Нагадаем, што яна цяпер таксама размяшчаецца ў новым будынку, у цэнтры аграгарадка Хвінявічы, адпавядае ўсім сучасным патрабаванням.

Гэта ж датычыцца і новага аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі. Як і ў амбулаторыі, рамонтныя работы тут вяліся гаспадарчым спосабам. Значную дапамогу ў рэканструкцыі аказалі ўсе сельгаскааператывы раёна. Гаспадарчы спосаб дазволіў сэканоміць грашовыя сродкі: як адзначыў галоўны доктар раённай бальніцы В. В. Кароткі, рэканструкцыя будынку для аддзялення хуткай дапамогі абышлася ў межах 800-850 мільёнаў рублёў.

З адкрыццём абноўленага аб’екта аховы здароўя яго работнікаў, увесь медперсанал раённай бальніцы павіншаваў старшыня райвыканкама І. І. Крахмальчык. Ён адзначыў, што на працягу апошніх чатырох гадоў у раёне стала ўжо добрай традыцыяй амаль кожныя паўгода адкрываць новыя аб’екты. Аднак на дасягнутым не трэба спыняцца, у вызначаным накірунку неабходна рухацца далей, добраўпарадкаваць горад і аграгарадкі.

Старшыня райвыканкама падзякаваў за добрую і выніковую работу кіраўнікам СВК раёна, а таксама будаўнікам гаспадарчай групы раённай бальніцы. Разам з віншаваннямі І. І. Крахмальчык выказаў пажаданне беражліва ставіцца да адрамантаванага аб’екта, каб ён як мага даўжэй заставаўся такім жа прыгожым і ўтульным.

Дарэчы, шлях да гэтага пачаўся, яшчэ калі ішоў капітальны рамонт прыёмнага пакоя раённай бальніцы. Побач з ім на працягу многіх гадоў і месцілася аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогі. На момант рэканструкцыі яно часова»пераехала» ў стары будынак, які доўгі час пуставаў, быў у занядбалым стане. Уласнымі сіламі работнікі аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі правялі касметычны рамонт памяшканняў. Аднак паступова пачалася капітальная рэканструкцыя будынку: быў заменены дах, вокны. Такім чынам, крок за крокам з дапамогай СВК раёна, сіламі гаспадарчай групы раённай бальніцы будынак набыў сучасны і ўтульны выгляд. Для персанала аддзялення хуткай дапамогі, а гэта 30 чалавек, тут створаны добрыя для працы ўмовы. Ёсць асобныя пакоі для вадзіцеляў, дыспетчарская, пакоі фельчара, пакой для захоўвання медыкаментаў, пакой для харчавання, душавая. Памяшканні абсталяваны новай мэбляй. Ёсць індывідуальныя шафы для спецвопраткі, якая дарэчы, таксама новая.

Што датычыцца аўтапарка раённага аддзялення хуткай дапамогі, то ён таксама на добрым узроўні: тры аўтамабілі ўкамплектаваны ўсім неабходным. Дарэчы, адзін з іх набыты на сродкі раённага суботніка.

— У такіх умовах, — зазначае старшы фельчар аддзялення хуткай дапамогі Н. Г. Жых, — і працаваць прыемна. Настрой зусім іншы. Вялікі дзякуй раённай уладзе, галоўнаму доктару раённай бальніцы за такі падарунак.

Каб у аддзяленні заўжды было ўтульна, добра працавалася, адбылося асвячэнне яго пакояў. Зрабіў гэта настаяцель Свята-Успенскай царквы гарпасёлка Казлоўшчына Георгій Ярмоліч.

Ад старшыні райкама прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу У.Ф. Казака і старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь» А. М. Кудзінава аддзяленню хуткай медыцынскай дапамогі таксама былі ўручаны падарункі.

А. ДУБРОЎСКАЯ

administrator

Recent Posts

ГрадусПлюс. Ёсць патрэба ў хуткай зарадцы

У чат-бот газеты “Перамога” паступіла паведамленне наступнага зместу: “Хацелася б атрымаць адказ на такое пытанне.…

47 минут ago

Моладзевыя навіны. Усмешка творыць цуды

У рамках Тыдня дадатковай адукацыі ў Дзятлаўскім раёне ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў…

1 день ago

Ведае ўчастковы. БПЛА – пад забаронай

Пытанне: ці любому можна запускаць беспілотныя лятальныя апараты? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук: –…

1 день ago

12 верасня – Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства. Следчы гучыць ганарова і адказна

Сёлета 15 гадоў з дня ўтварэння адзначае Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Гэта маладое ведамства, але…

1 день ago

Нотариус нотариальной конторы бесплатно проконсультирует граждан

17 сентября 2026 года нотариус нотариальной конторы Дятловского района бесплатно проконсультирует граждан всех категорий по…

1 день ago

Дарине нужна помощь

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

1 день ago