З 8 мая па 1 чэрвеня ў Беларусі пад дэвізам “105 гадоў міласэрнасці без межаў кожны дзень, кожную гадзіну” будзе будзе праходзіць месячнік Чырвонага Крыжа, у рамках якога таварыства прадоўжыць актыўна прыцягваць увагу грамадскасці да сваёй дзейнасці і арганізуе дабрачынныя мерапрыемствы і акцыі.
Як расказала старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк, на Дзятлаўшчыне ў рамках месячніка будзе ладзіцца валанцёрская дабрачынная акцыя “Разам у імя гуманнасці” па аказанні падтрымкі ўразлівым катэгорыям жыхароў. У час яе добраахвотнікі будуць аказваць дапамогу асобам, якія пацярпелі ад наступстваў Вялікай Айчыннай вайны, інвалідам, адзінокім пажылым людзям, дзецям-сіротам і тым, якія гадуюцца ў сацыяльна ненадзейных сем’ях ці прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, наведаюць валанцёры і прытулак сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава. Таксама ў час масавых мерапрыемстваў актывісты арганізацыі будуць ажыццяўляць дзяжурствы па аказанні першай дапамогі і рэагаванні на тэмператырны рэжым.
Далучацца да добрых спраў, якія будуць праходзіць у рамках месячніка, могуць усе жадаючыя жыхары раёна, прадпрымальнікі, юрыдычныя асобы. Дапамогу можна аказваць сродкамі асабістай гігіены, цацкамі, бытавымі рэчамі. Прыносьце іх у пункт Таварыства Чырвонага Крыжа па адрасе: плошча 17 Верасня, Дом быту, другі паверх, кабінет 203. Тэлефон для даведак 3-05-08.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga