Categories: Падзеі

Хто папрацаваў – няхай адпачне

Гарачы час уборкі ўраджаю заканчваецца. Многія працаўнікі сельскай гаспадаркі і іншых галін толькі цяпер плануюць свой адпачынак.

Аб тым, як адпачыць карысна для здароўя, якую дапамогу ў гэтым могуць аказаць прафсаюзы, расказвае старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Андрэй Сатараў.

– Задача прафсаюзаў, у першую чаргу, быць на варце працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў сваіх членаў, удзельнічаць ва ўсіх сферах працоўнага жыцця работнікаў. Той, хто добра папрацаваў, павінен і добра адпачыць. Чалавеку варта надаваць увагу свайму здароўю і адпачынку. Практычна ва ўсіх калектыўных дагаворах ёсць пункты, якія прадугледжваюць матэрыяльныя выплаты на адпачынак і аздараўленне на перыяд водпуску. Адзін раз на год чалавек можа гэтым скарыстацца. Гэта дадатковая выплата да зарплаты, за кошт якой можна павысіць якасць свайго адпачынку, а затым з новымі сіламі, здаровым і адпачылым прыступіць да працы.

– Дзе параіце людзям правесці адпачынак?

– Я лічу, што час водпуску трэба выкарыстаць не толькі для таго, каб адпачыць, але і паправіць сваё здароўе. Водпуск павінен прынесці чалавеку максімальную карысць. Я раю адпачынак у санаторыях. Да прыкладу, прафсаюзныя санаторыі Беларусі прапануюць не толькі камфортныя ўмовы для жыцця, але і поўны спектр медыцынскіх, касметычных працэдураў. Тым больш, што ўсе прафсаюзныя санаторыі даюць членам прафсаюза і іх дзецям зніжку ў памеры 25 працэнтаў. А гэта, пагадзіцеся, вельмі добрая эканомія.

– Гэта азначае камфортны, недарагі адпачынак, карысны для здароўя?

– Да таго ж і ехаць далёка не трэба. 13 прафсаюзных санаторыяў размешчаны ва ўсіх абласцях Беларусі. Можна выбраць неабходны профіль лячэння: захворванні дыхальнай, сардэчна-сасудзістай сістэмаў, апорна-рухальнага апарата і гэтак далей. Усюды працуе высокакваліфікаваны персанал. Практычна ўсюды ёсць гаючыя мінеральныя воды і лячэбная гліна. А ў дадатак – свежае паветра і маляўнічыя мясціны. Паехаць адпачыць і паправіць здароўе можна як аднаму, так і ўсёй сям’ёй.

– На працягу рабочага года прафсаюз таксама клапоціцца пра вольны час працаўнікоў?

– Безумоўна! Мы стараемся прапанаваць людзям варыянты добрага актыўнага адпачынку не толькі ў час водпуску, але і ў выхадныя дні. Для працаўнікоў арганізоўваем паездкі, экскурсіі, спартыўныя і забаўляльныя мерапрыемствы. Зразумела, што сумесныя паездкі або ўдзел у спартыўных мерапрыемствах спрыяюць не толькі добраму настрою і станоўчым эмоцыям, але і робяць калектыў больш паяднаным.

І. ІВАНАВА

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

2 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

3 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

20 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

21 час ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

23 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

23 часа ago