5 чэрвеня для юнага пакалення дзятлаўчан урачыста адкрылі бібліятэчны сезон.

Дзятву запрасілі на бібліяАрбат у “Город приклюЧтений”, дзе ў абліччы казачных герояў на гульнявых інтэрактыўных пляцоўках іх сустракалі супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі.

Маленькіх гасцей віталі Каралева Кніга, Карлсан, Баба Яга, да якіх далучыліся роставыя лялькі студыі “Яркае свята для ўсіх”.

Разам яны падбіралі рыфмы, адгадвалі загадкі, пабывалі на скрыжаванні Гульнявым, вуліцы Літаратурнай, завулку Казачным, збочылі на вулачку фальклорную, зазірнулі ў бібліятэку, дзе пазнаёміліся з лепшымі дзіцячымі кнігамі.

Вясёлыя іспыты ў Казачным завулку для хлопчыкаў і дзяўчынак падрыхтавала Баба Яга, з якой яны накіраваліся ў падарожжа па казках, каталіся на вясёлай мятле, надзявалі чароўны капялюш.

Не абышлося свята і без пачастункаў.

Развітваючыся з работнікамі бібліятэкі, дзеці паабяцалі на працягу лета як мага часцей прыходзіць па цікавыя кнігі, весці дзённікі чытальнікаў і далучацца да інтэрактыўных гульняў на літаратурныя тэмы.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Лета-2025. З пытаннямі – да журналіста
Візіт дабрыні

Візіт дабрыні

17 июня, 2025
ГрадусПлюс. Дзе зарадзіць электрамабіль?

Похожие публикации