21 лютага супрацоўнікі міжраённага аддзела дзяржаўтаінспекцыі ў сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы правялі алімпіяду па веданні правілаў дарожнага руху. У ёй прымалі ўдзел навучэнцы 10-12 гадоў сярэдніх агульнаадукацыйных навучальных установаў Дзятлаўскага раёна. Усе ўдзельнікі былі грунтоўна падрыхтаваныя да іспытаў, старанна выконвалі заданні і добра паказалі свае веды.



Пераможцаў вызначалі па трох намінацыях: сярод хлопчыкаў, дзяўчынак і каманд. Такім чынам, дыпломы першай ступені атрымалі Марыя Жалнерчык (СШ № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы), Дзяніс Вашкевіч (Хвінявіцкая СШ), каманда СШ № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы. Дыпломы ІІ ступені ў Вікторыі Аўгусціновіч (Круцілавіцкая СШ), Назара Грыцука (СШ № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы), каманды Хвінявіцкай СШ. Трэцяе месца прысудзілі Дар’і Галубенка (сярэдняя школа № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча), Макару Лыкаву (Гезгалаўская сярэдняя школа імя М. І. Нядзеліна), камандзе Круцілавіцкай СШ.

Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga