Хто і чаму сябруе з “раёнкай”

19 верасня Дзятлаўская раённая газета “Перамога” ладзіла Дзень падпісчыка, адбыўся розыгрыш прызоў сярод тых, хто вырашыў прадоўжыць сяброўства з “раёнкай” на тры месяцы.

Цікава было даведацца ў пастаянных падпісчыкаў, што ім падабаецца чытаць у газеце, чаго хацелася б бачыць больш?

Ніна Буйко:

– Я настаўніца, таму люблю чытаць у газеце навіны пра школы, пастаянна сачу за гэтай інфармацыяй. Яшчэ падабаюцца паведамленні аб дасягненнях раёна. Магчыма, у газеце занадта шмат рэкламы, якая займае цэлыя старонкі. Мне хочацца, каб у “раёнцы” больш пісалі пра пажылых людзей, бо сярод іх ёсць шмат заслужаных землякоў, узнагароджаных ордэнамі, медалямі. Карыстаючыся выпадкам, хачу папрасіць, каб напісалі вялікі артыкул пра Яўгенію Савань, яна мае шмат заслужаных узнагарод, вядзе актыўны лад жыцця. Думаю, усім будзе цікава пачытаць пра яе жыццёвы вопыт.

Людміла Глыбокая:

– Падабаеца, калі ў газеце больш навінаў раёна, рэпартажаў з мерапрыемстваў, якія праводзяцца на Дзятлаўшчыне. Напэўна, не хапае своечасовасці. Часам, чытаеш пра мерапрыемства, а яно даўно прайшло. Анонсаў не хапае. Паколькі я ўжо перадпенсійнага ўзросту, мне цікава было б пачытаць аб ільготах і выплатах.

Алена Барук:

– У «Перамозе» падабаецца чытаць усе. Толькі хочацца бачыць больш навін Дзятлаўскага раёна, таму што радыёкропку “адрэзалі”.

Алена Бурдун:

– «Перамогу» чытаем заўсёды, заўсёды выпісваем. Больш за ўсё падабаецца, калі піша Леанарда Юргілевіч. Усё яе артыкулы чытаю з задавальненнем. Падабаюцца і навіны. У мяне прыватны дом, таму хацелася б што-небудзь пра сад, пра агарод, пра закаткі. Усе такія парады выпісваю сабе ў асобны сшытак. Мінус “раёнкі” – многа рэкламы.

Аляксандр Лішык:

– Усё надрукаванае чытаю з задавальненнем, але ёсць і лішняе: рэкламы шмат. А так, люблю навіны раёна і як піша Леанарда Юргілевіч.

Лізавета Грывачэўская

administrator

Recent Posts

Отвечает участковый. Кибербезопасность: основные правила

Вопрос: какая существует защита от кибермошенников? Отвечает участковый инспектор милиции Игорь Сокольник: – Кибербезопасть –…

15 часов ago

Прамая лінія і прыём грамадзян

4 чэрвеня з 11 да 12 гадзін намеснік начальніка ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага…

15 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Марыя Лішык: “Маладому пакаленню – дабрыні ў душы”

Чарговым прыпынкам “аўтаклуба” сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці стала вёска…

15 часов ago

Танцуй, гуляй, “Зецельскі фэст”!

Арганізатары свята сямейнага адпачынку падрыхтавалі для гасцей шмат прыемных сюрпрызаў, якія не канчаліся да позняга…

1 день ago

Вячэрняя забаўляльная праграма: песні, рыцарскія баі, палёт на паветраным шары

Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае

1 день ago