Дзень падпісчыка на “Перамогу”

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Сёння ў аддзяленні паштовай сувязі “Дзятлава-1” супрацоўнікі рэдакцыі раённай газеты сумесна з работнікамі пошты правялі традыцыйны дзень падпісчыка, каб зноў сустрэцца са сваімі пастаяннымі чытачамі.

Дзятлаўчане актыўна афармлялі падпіску на квартал. Усіх, хто выявіў жаданне выпісаць “Перамогу” на квартал, чакалі прыемныя сюрпрызы і падарункі бяспройгрышнай латарэі, якую прапаноўвала раённая газета. І такіх людзей, дарэчы, на гэты раз было шмат. За паўтары гадзіны жадаючых бачыць у сваёй паштовай скрыні раённую газету ў бліжэйшыя тры месяцы аказалася больш за 30 чалавек.

Хто яшчэ не паспеў падпісацца ў час акцыі, можа гэта зрабіць у паштовых аддзяленнях раёна і паштальёнаў.

 

Вольга ЮШКЕВІЧ