Праваслаўныя вернікі ўшанавалі святога прападобнага Серафіма Жыровіцкага, духоўнага асветніка і змагара за маральны лад жыцця, памяць якога здзяйсняецца 6 верасня.
Са Свята-Благавешчанскага манастыра мікрараёна Лабазоўка горада Слоніма напярэдадні свята свяшчэнства і набожныя паломнікі Навагрудскай епархіі адправіліся ў хрэсны ход у Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр.
Адна з мэтаў пешага падарожжа да святога манастыра — гэта пропаведзь словаў Божых, а таксама ўспомніць труды апосталаў і святых, якія пераходзілі ад адной мясцовасці да другой, несучы Добрую вестку, здзейсніць духоўны подзвіг для даравання грахоў самога чалавека. Па хрысціянскай традыцыі хрэсны ход благаслаўляе правячы архіерэй епархіі.
Удзельнікі хрэснага ходу ў Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр атрымалі благаславенне на духоўны подзвіг ад архіепіскапа Навагрудскага і Лідскага Гурыя за Боскай літургіяй, якая традыцыйна здзяйсняецца перад пачаткам шляху ў храме іконы Божай Маці “Спаручніца грэшных”.
— Хрэсныя хады асвячаюць мясцовасць, а таму гэта важна для нашага горада, — адзначыў архіепіскап Гурый. – Чым больш хрэсных хадоў здзяйсняецца, тым больш абаронена наша Айчына.
Пасля літургіі настаяцель храма “Спаручніца грэшных” протаіерэй Уладзімір Камароў ад прыхода падарыў архіерэю ікону ў гонар святога прападобнага Паісія Велічкоўскага, падзвіжніка 18 стагоддзя. Святы вядомы тым, што стаў айцом рускага старчаства Опцінай пустыні і Сароўскай абіцелі, а таксама першым перакладчыкам з грэчаскай на славянскую мову многіх работ святых айцоў і “Добротолюбия”, зборніка духоўных твораў праваслаўных аўтараў IV—XV стагоддзяў.
Архіерэй не пакінуў без прыемнага памятнага падарунка выхаванку нядзельнай школы Настассю Расько, у якой у гэты дзень быў дзень нараджэння. На малітвенную памяць архіепіскап Гурый падарыў дзяўчынцы ікону. А затым усе накіраваліся ў дарогу даўжынёй каля дваццаці кіламетраў, спяваючы трапары і малітвенныя ўзнясенні. Суправаджалі хрэсны ход і свяшчэннікі, якія чыталі Евангеллі, благаслаўлялі крыжом і акраплялі веруючых святой вадой.
На падыходзе да Жыровічаў удзельнікаў хрэснага хода са Слоніма ўжо чакалі манаствуючыя на чале з благачынным, ігуменам Парфірыем (Прэднюком). З браціяй паломнікаў сустракалі семінарысты і вучаніцы рэгенцкага аддзялення пры Мінскай духоўнай семінарыі. Невялікая паўза, і паломнікі прадоўжылі малітвенны подзвіг за Усяночным дбаннем.
На наступны дзень у Богаяўленскай царкве Жыровіцкага манастыра пасля Боскай літургіі архіепіскап Смаргонскі Пётр, духавенства манастыра і епархіі, а таксама веруючыя з розных гарадоў рэспублікі адправілі малебен з акафістам прападобнаму.
Памяць свяшчэннамучаніка Серафіма Жыровіцкага здзяйсняецца з 2000 года. Першапачаткова хрэсны ход па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі пачынаўся з Ражджаство-Багародзічнага жаночага манастыра горада Гродна, дзе прападобнамучанік нёс пастырскае служэнне перад вялікімі пакутамі. Пазней было вырашана пачынаць хрэсны ход са Слоніма.
І. ЗІНЧАНКА,
бакалаўр багаслоўя
Как Белорусская атомная электростанция способствует развитию электротранспорта, рассказал журналистам министр энергетики Денис Мороз во время…
Белорусские сборные по воднолыжному спорту успешно выступили на чемпионате Европы в возрастных категориях до 14…
В Беларуси 24 августа в отдельных районах страны ожидаются грозы, сообщили БЕЛТА в Республиканском центре…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов органов государственной статистики с профессиональным праздником. Об…
В целях предупреждения и профилактики детского дорожно-транспортного травматизма, в период с 25 августа по 5…
Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…