Хлебаробы-тысячнікі працягваюць атрымліваць падарункі

Надвор’е спрыяе высокаму тэмпу абмалоту збажыны. Лідарам у раённым жніве-2019 па намалоце збожжа з’яўляецца ААТ “Граніт-Агра”.

30 ліпеня адразу тры камбайнавыя экіпажы гаспадаркі намалацілі па 1 000 тон ураджаю: Андрэй Літвінскі і Аляксандр Паршук – 1 095 тон, Іван Бутэнка і Павел Богдан – 1 046 тон , Аляксандр Майсейчык і Андрэй Круталевіч – 1 061тону. Усе тры экіпажы працуюць на камбайнах “КЗС-1218”.

Акрамя камбайнераў, тысячнікамі таксама сталі вадзіцелі на адвозцы зерня Казімір Рысюк і Валерый Крысанаў.

Камбайнераў і вадзіцеляў-тысячнікаў павіншавалі старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак, дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур, старшыня  Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых. Пераможцам былі выказаны шчырыя словы падзякі, уручаны дыпломы, грашовыя прэміі, вымпелы, кветкі.

Трэба адзначыць, што ад вопытных спецыялістаў не адстае і моладзь. Першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык  падзякавала перадавікам за добрасумленную працу, пажадала не збаўляць тэмпаў і ўзнагародзіла каштоўнымі падарункамі.

Фальклорны гурт “Суседачкі” Данілавіцкага дома культуры ўшанаваў хлебаробаў песняй .

Вольга ЮШКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

Андрэй Кажэўка: “На прыём прыходзяць з бытавымі пытаннямі”

25 верасня прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян па месцы жыхарства правёў намеснік начальніка ўпраўлення…

53 минуты ago

У райвыканкаме. Будзе цёпла ў дамах

На пасяджэнні райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, з удзелам намесніка міністра энергетыкі Рэспублікі…

1 час ago

Мототранспорт на контроле ГАИ!

Мотосезон в Беларуси еще продолжается, однако ГАИ постоянно проводит профилактические акции и напоминает байкерам о…

2 часа ago

Александр Лукашенко посетил производство лесозаготовительной техники в Логойском районе

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершил рабочую поездку в Логойский район Минской области, где посетил ООО…

2 часа ago

Дятловский каравай едет на областные «Дожинки» в Кореличи!

Красавец весит 30 кг. На него и дополнительные изделия ушло 35 кг муки нового урожая.…

2 часа ago

ПРО:Безопасность. Чтобы «тихая охота» не обернулась бедой

Сезон сбора грибов и ягод в самом разгаре, но, к сожалению, он уже успел омрачиться…

2 часа ago