Хлеб на стале – мір на зямлі!

Мне ніколі не забыць тую размову яшчэ ў савецкі час з ленінградскай блакадніцай Валянцінай Барысаўнай Кавалёвай, якая распавяла пра сціплыя кавалачкі блакаднага хлеба, які быў каштоўней за золата.

Помню, як раней і ў школах настаўнікі не стамляліся  вучыць цаніць хлеб, ні ў якім разе не выкідваць яго, паважаць прафесію хлебароба. Казалі: хлеб – усяму галава; будзе хлеб – будзе і песня.  І сапраўды, жыта – жыццё, адразу бачна роднасць і аднакарэннасць. Слова “жыта” і  паходзіць ад слова “жыццё”.  Мудрасць аўтарытэтная: ёсць хлеб –значыць, ёсць і жыццё.Хлеб быў неабходным атрыбутам разнастайных абрадаў і свят: сватаўста, вяселля, радзін, адкрыцця веснавых палявых работ, закладкі новай хаты. Нават калі адвучвалі дзіця ад матчынага малака, яму давалі ў руку акраец хлеба і казалі: “ Ідзі на свой хлеб”.

Акрамя матэрыяльнай значнасці хлеба ў жыцці беларускага народа  заўсёды моцным быў і духоўны складнік. Хлеб  выступаў сімвалам долі – багацця, спрыяння, дабрабыту.Пра хлеб нашы продкі  казалі, што гэта “дар Божы”, да якога патрабавалася паважлівае стаўленне. Вялікім грахом лічылася раскідаць крошкі хлеба, гэта пагражала неўраджаем. Яго абагаўлялі, з ім паводзілі сябе як з жывой істотай.Калі выпадкова падаў з рук кавалак хлеба, яго асцярожна падымалі, прасілі прабачэння і з’ядалі, каб не скардзіўся.

І раптам  чамусьці  ў свядомасці многіх сучаснікаў хлеб стаў звычайным прадуктам, пачалося нейкае абыякавае стаўленне да яго…

Аднак часы мяняюцца. У апошнія дзесяцігоддзі хлеб зноў стаў важным стратэгічным прадуктам, нават важным палітычным элементам. Беларусь належыць да краін з самадастатковай вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі і з’яўляецца лідарам у СНД па вытворчасці на душу насельніцтва.Краіна ўваходзіць у пяцёрку лідараў па сярэднедушавым атрыманні збожжа – звыш 900 кг.

І як жа своечасова нядаўна прагучала ад нашага Прэзідэнта: “Долары на  хлеб не намажаш”. І сапраўды: хлеб больш галоўны, чым долар. Без долара можна жыць, а вось без хлеба – ніколі!

У Беларусі ў разгары жніво, якое, як заўсёды, наш народ імкнецца правесці дастойна і працалюбіва. На шчасце, захавалася ў нас і святая   традыцыя  сустракаць гасцей хлебам-соллю. Яна сведчыць пра нашу гасціннасць, ветлівасць і адкрытасць да добразычлівага дыялогу, пра давер і гатоўнасць да ўзаемнай дапамогі і падтрымкі. Сустрэча хлебам-соллю  абяцае гасцям камфортнае знаходжанне ў Беларусі, дзе ёсць шматлікія матэрыяльныя і духоўныя багацці.

Мяне як грамадзяніна Айчыны не можа не радаваць тое, што звязана з хлебам: поле – перапрацоўка збожжа – хлебапрадукты. І ўсё гэта знаходзіцца пад пастаянным кантролем дзяржавы.  Хлеб здаўна шануецца ў Беларусі і як стратэгічны прадукт, дзякуючы якому трывала ўмацоўваецца харчовая бяспека краіны. 

Мы, дарослыя, павінны выхоўваць у юных беларусаў беражлівае, ашчаднае  стаўленне да хлеба, павагу да людзей, дзякуючы якім хлеб аказаўся на нашым стале,  расказваць пра тое, які складаны  шлях робіць хлеб, каб трапіць на наш стол. Хлеб –слова святое, якое змяшчае ў сабе любоў да роднай зямлі, да Бацькаўшчыны,  павагу да працавітых рук хлебароба. “Будзем з хлебам!” – абавязкова мноства разоў паўтараем  мы  летам і  ўвосень. І гэта гучыць як нацыянальная малітва.

Канстанцін КАРНЯЛЮК

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

3 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

3 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

21 час ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

21 час ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

23 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

24 часа ago