Калі раптам на нейкі час вы пусцілі сваё харчаванне на самацёк, то спрабуйце вярнуць яго на здаровы лад. Ешце кашы, але не белыя, а грэцкую, аўсяную, ячную, яшчэ рыбу, агародніну, садавіну, зяленіва — любыя, якія можаце сабе дазволіць. Вітаміны і мікраэлементы неабходны нам штодня, наесці іх у запас немагчыма, так што вырашайце гэту задачу з адпаведнай перыядычнасцю, хоць бы і з дапамогай полівітамінаў, якіх багата ў аптэцы. Што да харчавання, то не забывайце пры гэтым усё, што магчыма, ужываць з лупінай. Прыгатаваныя з агародніны салаты, вінегрэт ужывайце адразу, а не захоўвайце суткамі ў халадзільніку. Не наразайце агародніну надта дробна. З гэтай прычыны ўжываць адвараную бульбу значна карысней, чым бульбяны суп. Гатуйце агародніну на пары або запякайце. Не замочвайце агародніну (калі гэта не зяленіва) перад прыгатаваннем у вадзе, каб не страціць вітаміны. Назапашвайце энергію, ужываючы больш арэхаў і семак, а замест белага хлеба прывучайце сябе да хлеба з мукі грубага памолу і вотруб’я. Каб не “забіць” вітаміны ў час захоўвання і гатавання, трымайце прадукты ў халадзільніку; не наразайце іх загадзя; апускайце ў ваду, калі тая ўжо закіпела; не перамешвайце надта часта; ужывайце адразу пасля гатавання.
А. ГІРЫК,
доктар-тэрапеўт Дзятлаўскай ЦРБ
Л. ЛАЗОЎСКАЯ,
загадчыца санітарна-эпідэміялагічнага аддзела Дзятлаўскага райЦГЭ
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…