У райцэнтры па вуліцах Кірава і Чапаева вядуцца работы па замене тратуара.
Сродкі на абнаўленне горада былі выдаткаваны з раённага бюджэту.
– Работы распачаліся ў маі, за гэты час у асфальтавым выкананні закладзены тратуар плошчай 265 квадратных метраў у раёне дамоў № 5-11 па вуліцы Кірава, – расказвае старшы майстар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Сяргей Васюкевіч. – Прыступілі да другога этапу – замены тратуарнага пакрыцця таксама па вуліцы Кірава – ад перасячэння з вуліцай Чапаева да Янкі Купалы, даўжынёй каля 125 метраў. Цяпер праводзім дэмантаж, затым будзе ўсталяваны бардзюрны борт, падрыхтаваны і закладзены асфальт.
– Чаму асфальт, а не плітка?
– Практыка паказала, што ўладкаванне асфальтавага пакрыцця больш мэтазгодна з эканамічнага пункту гледжання, пры гэтым такі тратуар будзе не горшы, а магчыма, больш даўгавечны за плітку, якая пры рознай шчыльнасці падложкі і асновы можа правальвацца або ўзнімацца.
Цяпер брыгада камунальнікаў знімае зношаны слой асфальтавага пакрыцця, які пасля падсыпкі будзе заменены на новы. На аб’екце працуе тэхніка жылкамунгаса – пагрузчык “Амкадор” і трактары з прычэпам, якія адвозяць зняты і загружаны асфальт. Таксама – брыгада будаўнікоў у саставе Максіма Ківачука, Андрэя Якаўчыка, Паўла Каткоўскага і іх малодшага памочніка Аляксандра Каляды, які цяпер працуе ў арганізацыі дворнікам, але збіраецца паступаць на будаўнічую спецыяльнасць
За рулём “Амкадора” – вопытны вадзіцель Мікалай Юркевіч, атрымаў яго новым, толькі з завода. Па словах мужчыны, пагрузчык вядомага беларускага вытворцы пастаянна запатрабаваны, ён ужо з дзесяць гадоў працуе ў жыллёва-камунальнай арганізацыі, выконваючы шматлікія віды работ: ад загрузкі пілавіння на кацельных да дарожна-рамонтных работ.
Пасля завяршэння работ на аб’екце брыгада будзе працаваць на добраўпарадкаванні дваровай тэрыторыі па вуліцы Кірава, дамы № 7-9, 11, абсталяванні там паркоўкі.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Вирус папилломы человека – один из самых распространённых вирусов в мире. Большинство заражений происходит незаметно, без…
Праз тры тыдні празвіняць першавераснёўскія званкі, і школьнікі сядуць за парты. Цяпер жа ўстановы адукацыі…
Уборачная кампанія – гэта галоўны экзамен года для ўсіх аграрыяў. Паспяхова здаюць яго хлебаробы Дзятлаўшчыны.…
У рамках умацавання гандлёва-эканамічнага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан 10-13 жніўня…
Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание с руководством Совета Министров. На повестку вынесены вопросы, для…
Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 11 августа 2026 года. Подписывайтесь…