Categories: Падзеі

Губернатор Гродненской области Владимир Кравцов торжественно открыл городской парк в Вороново (фото)

Галоўным эпізодам свята “Дажынак-2016” з’яўляецца адкрыццё сацыяльна значнага аб’екта — воранаўскага гарадскога парку. Сімвалічную стужку перарэзалі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Васільевіч Краўцоў і гаспадар свята — старшыня Воранаўскага райвыканкама Мікалай Аркадзьевіч Розум. Сярод ганаровых гасцей прысутнічалі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ігар Георгіевіч Жук і намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Андрэевіч Лісковіч.

Рэканструкцыя парку пачалася яшчэ ў жніўні. Брыгада з больш чым 50 чалавек штодзённа працавала, каб дзецям і дарослым тут утульна і прыемна адпачывалася.

I ў выніку — шырокія прагулачныя дарожкі, новае вулічнае асвятленне, больш 30 зручных лавак, сучасна абсталяваная летняя эстрада, альпінарый, а ў сектарах па акружнасці альпінарыя — гульнёвыя і спартыўныя пляцоўкі для дзяцей і дарослых.

Агляд парку пачаўся з імправізаванай рушніковай алеі, сімвалізуючай дабрабыт у хаце кожнага, хто па ёй крочыць. Паступова госці “апынуліся” у 19 ст. — экскурсію па аб’екту правялі Станіслаў Путкамер і яго к — Марыля Верашчака.

Летняя эстрада

На летняй эстрадзе перамянілася літаральна ўсё: пачынаючы з агароджы і крэслаў, заканчваючы сцэнай, новым гукавым абсталяваннем і сафітамі. Дарэчы, танцавальная пляцоўка выбрукавана рознакаляровай пліткай, на якой вымалёўваецца элемент беларускага арнаменту — для надання нацыянальнага каларыту.

Упершыню на свяце “Дажынак” арганізавана пляцоўка традыцыйнага беларускага фальклору, на якой у творчым абліччы адлюстроўваецца гаспадарчы працэс ад моманту пасеву да выпякання каравая з мукі першага ўраджаю. Яна так і называецца «Ад зерня да каравая». На пляцоўцы прадстаўлены разнастайныя традыцыйныя прылады працы, малыя архітэктурныя формы з сяльгасматэрыялаў. Гонарам праграмы з’яўляюцца выступленні аўтэнтычных фальклорных калектываў.

Алея скульптур

Кожны раён нашай вобласці зрабіў свой падарунак Воранава: непаўторную аб’ёмную выяву — драўляную скульптуру, якая будзе нагадваць наведвальнікам парка не толькі аб такой значнай для Воранаўчыны падзеі, як “Дажынкі”, але і аб рэгіёне, адкуль гэтая скульптура сюды прыехала. Тут прадстаўлены выявы дзецей, класічнага жніўнага пейзажа, прыгажунь-жнеяў, мядзведзя з абаранкамі, рыцараў, зубраня, млына, дамавіка і  іншыя. Завяршаецца алея Памятным знакам.

Антывандальныя   вулічныя трэнажоры, думаю, заахвоцяць моладзь да заняткаў спортам. Гэты падарунак Воранаўшчыне ад г. Гродна — спонсарам выступіла Гродзенская “Бакалея”.

 

Самы папулярны атракцыён на Воранаўшчыне — «Жырмунская рыбалка»: гэта месца, дзе ў спецыяльным вадасховішчы Воранаўскага раёна разводзіцца рыба. Хоць надвор’е і не дазваляе ў поўнай меры атрымаць асалоду ад гэтага “атракцыёна”, аднак вынікамі — у якасці ўлову і вухі — можна было скарыстацца цалкам.

Вороновская газета

 

administrator

Recent Posts

Праект “Магія чытання” стаў прызёрам міжнароднага конкурсу

Гавораць, што сапраўдны тэатр пачынаецца з вешалкі. Але бібліятэчны тэатр кніжных прадстаўленняў “Магія чытання” Дзятлаўскай…

5 часов ago

З пылу з жару – да самага сэрца, або Як Дзятлаўшчына частавала дранікамі на Воранаўшчыне

22 жніўня гасцінны  гарпасёлак Воранава ператварыўся ў сапраўдную кулінарную сталіцу Гродзеншчыны – тут грымеў і…

5 часов ago

Открытие охоты на бобра и выдру

С 1 сентября открывается охота на бобра и выдру, которая продлится до 31 марта 2027…

6 часов ago

Дзень Войневіцкага сельскага савета

Мерапрыемства з парадкам дня “Аб рабоце Войневіцкага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па…

6 часов ago

Безопасность детей – ответственность взрослых!

В минувшем году в Гродненской области зарегистрировано 11 пожаров из-за детской шалости с огнем. С…

8 часов ago

ПРО:Безопасность. Прибор, дающий шанс жить

О существовании автономных пожарных извещателей сегодня знает каждый. Необходимость их установки уже давно не вызывает…

8 часов ago