Калі сваволяць дзеці, дарослыя могуць паўшчуваць іх або прыняць выхаваўчыя меры. Калі сваволяць дарослыя, гэта можа абярнуцца для іх сур’ёзнымі праблемамі або нават турэмным тэрмінам.

Асабліва кепскія, недапушчальныя жарты з прыніжэннем грамадзянскай годнасці беларусаў або дзяржаўнымі сімваламі. Тыя, хто ўчыніў такія дзеянні, імгненна пераходзяць з разраду жартаўнікоў у злачынцы.

Так, у адносінах да жыхара вёскі Сачыўляны нашага раёна чакае суровае пакаранне за тое, што ён сарваў Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь з фасада магазіна “Родны кут” Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства ў гэтай жа вёсцы.

– У аддзел унутраных спраў райвыканкама звярнуліся прадаўцы названага магазіна, на падставе іх сведчанняў мы прагледзелі запісы вонкавых камер відэаназірання, устанавілі дакладны дзень і час правапарушэння, а таксама самога зламысніка, – расказаў начальнік аддзялення крымінальнага вышуку АУС райвыканкама Аляксандр Пацыновіч. – У адносінах да беспрацоўнага, раней не судзімага грамадзяніна, які ўчыніў супрацьпраўныя дзеянні, распачата крымінальная справа па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Здзек з дзяржаўных сімвалаў”, ён узяты пад варту. Максімальнае пакаранне за такое злачынства – да трох гадоў пазбаўлення волі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles

Похожие публикации