Лета – час, калі камуналка для насельніцтва атрымліваецца самай таннай, тым не менш забываць яе аплачваць не варта. Актуальнай тэмай нядаўняга пасяджэння ў райвыканкаме стала запазычанасць жыхароў раёна па камунальных плацяжах, якая расце з кожным месяцам.

Разбіраемся ў праблеме і шляхах выйсця з яе разам з дырэктарам Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васілём Пецюком.

– Васіль Васільевіч, за якія камунальныя паслугі найчасцей пратэрміноўваюць плацяжы?

– Хочацца нагадаць, што перыяд аплаты за камунальныя паслугі – да 25 чысла месяца, наступнага за  справаздачным. Згодна са статыстыкай, найчасцей плацяжы пратэрміноўваюць за вываз смецця. Пераважна гэта людзі, якія маюць дачы або дом, які застаўся ад бацькоў, і з-за таго, што сума невялікая (5-7 рублёў), “збіраюць” плацяжы адразу за некалькі месяцаў або ўвогуле пра іх забываюць. І аўтаматычна папаўняюць рады парушальнікаў закона. Такія дзеянні дзятлаўчан даюць дадатковую нагрузку на нашу юрыдычную службу, вымушаную для кожнага такога грамадзяніна друкаваць і адпраўляць па пошце апавяшчэнне. Некаторыя ўвогуле плацяць толькі тады, калі прыходзіць апавяшчэнне. Можа здарыцца, што грамадзянін апомніцца толькі праз чатыры месяцы, калі атрымае павестку ў суд.

– Дзе на Дзятлаўшчыне найбольш неплацельшчыкаў?

–  “Наперадзе ўсіх” у гэтым плане аграгарадок Гезгалы і гарпасёлак Наваельня, з якімі пастаянна працуе наша юрыдычная служба. Калі паштовыя апавяшчэнні не знаходзяць адрасата, начальнікам участкаў даводзіцца асабіста адшукваць даўжнікоў і папярэджваць іх аб сур’ёзнасці сітуацыі.

– Як змагаецеся з такой нядобрай тэндэнцыяй?

– Спачатку спрабуем па-людску, нагадваем даўжнікам, каб не падводзілі сябе і свой раён. Калі не дапамагае, прымяняем адміністрацыйны рэсурс, у выніку па пастанаўленні органаў прымусовага выканання сума запазычанасці вылічваецца з заработнай платы. Практыка паказвае, што судовы іск, як правіла, з’яўляецца магутным стымулам для грамадзян самім хутка і ў поўным аб’ёме аплаціць камуналку. Аднак часам здараецца і наадварот: напрыклад, у мінулым годзе з арэнднага жылля ў кватэру меншай камфортнасці была выселена злосная неплацельшчыца.  Таксама спрабуем уздзейнічаць на праблему сістэмна: сёлета мы выступім на ўзроўні вобласці з прапановай улічваць гісторыю камунальных плацяжоў пры выдачы растэрміновак і банкаўскіх крэдытаў і адмаўляць тым, хто мае пратэрміноўкі. Са свайго боку, жылкамунгас можа прадастаўляць дзяржаўным банкам доступ да адзінай сістэмы разліку за камунальныя плацяжы “АІС разлік ЖКУ” для атрымання звестак па месцы рэгістрацыі грамадзян. Аналагічныя прапановы будуць унесены для ўласнікаў некалькіх аб’ектаў нерухомасці.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации