ГрадусПлюс. “Выгадны” бізнес

На дварэ час лічбавых тэхналогій. Калі раней мы куплялі тавары ў магазінах і на рынках, то цяпер усё што заўгодна можна набыць праз інтэрнэт-магазіны і нават проста ў месенджарах.

Мяркую, многія з вас у пошуках тавараў для сябе або цікавых падарункаў да свята траплялі ў Вайберы або Тэлеграме на групы, дзе прапануюць цукеркі, каву, абутак і шмат чаго іншага.

У групах размешчаны фотаздымкі рэчаў і цэны на іх, якія, дарэчы, нярэдка істотна вышэйшыя за магазінныя.

Сапраўдныя імя і прозвішча, нумар тэлефона прадаўцы не паказваюць, а гісторыю перапіскі адразу выдаляюць. Ці законна гэта і што пагражае за такую дзейнасць, пытаем у начальніка Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Дзятлаўскім раёне Івана Гірыка:

– У Грамадзянскім кодэксе Рэспублікі Беларусь такія дзеянні кваліфікуюцца як прадпрымальніцкія – самастойная дзейнасць юрыдычных і фізічных асоб, якая ажыццяўляецца імі ў грамадзянскім абароце ад свайго імя, на сваю рызыку, пад сваю маёмасную адказнасць і накіраваная на сістэматычнае атрыманне прыбытку ад карыстання маёмасцю, продажу рэчаў, вырабленых або зробленых імі для продажу. Да прадпрымальніцкай дзейнасці не адносіцца продаж садавіны, агародніны, ягад, вырашчаных на ўласным участку і рэалізуемых у дазволеным для гэтага месцы.

Калі вы, напрыклад, набылі для сябе пачак кавы або пральнага парашка, які вам не спатрэбіўся, і хочаце яго прадаць аднойчы, за гэта адказнасці не будзе. Пры гэтым ажыццяўляючы гандаль у сацыяльных сетках і месенджарах, вы парушаеце частку 2 артыкула 13.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, за што пагражае штраф  да 100 базавых велічыняў з канфіскацыяй 100 % даходу, атрыманага ў ходзе такой дзейнасці, а таксама сродкаў здзяйснення правапарушэння або без канфіскацыі.

Наталля АВЯРЧУК

Фота з сацыяльных сетак

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Суд вынес приговор замдиректору филиала предприятия АПК в Гродненском районе за взятку

Суд Ленинского района Гродно рассмотрел уголовное дело о коррупционном преступлении в отношении заместителя директора филиала…

2 часа ago

Юрий Караев и Константин Бурак ознакомились с ходом уборочной кампании в Щучинском районе

Сегодня председатель облисполкома Юрий Караев и помощник Президента – инспектор по Гродненской области Константин Бурак…

2 часа ago

Моладзевыя навіны. Піянерская эстафета: спрыт, азарт, сяброўства

У палатачным летніку “Экатурыст” Круцілавіцкай базавай школы прайшла піянерская эстафета для адпачывальнікаў 11-13 гадоў. Дзве…

3 часа ago

Какой увидит Беларусь весь мир? Предложи свой символ!

Национальное агентство по туризму объявляет Национальный конкурс «Вобраз Беларусі. Позірк і адкрыццё» по созданию концепции…

3 часа ago

Семінар-вучоба. Аб’ектам гісторыка-культурнай спадчыны – асаблівая ўвага

У раённым выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі з удзелам начальніка аддзела…

5 часов ago

Юрий Караев потребовал предельной мобилизации сил и жесткой дисциплины на уборочной

На заседании облисполкома под руководством главы региона Юрия Караева обсудили «горячую» тему уборочной кампании, которая…

6 часов ago