Ні для каго не сакрэт, што прадукты ў Беларусі – вышэйшы клас.
Таму, мабыць, многія з нас прывыклі адразу браць харчовыя тавары з паліцы, не чытаючы этыкетку.
А дарма… Тое, што якасна выпускаюць айчынныя вытворцы, могуць запраста сапсаваць у магазіне, парушаючы нормы і тэрміны захоўвання. На гэту тэму ёсць жыццёвая гісторыя, якую мне нядаўна расказала знаёмая. Харчовыя магазіны яны звычайна наведваюць усёй сям’ёй, разам з пяцігадовай дачкой. Па сямейнай традыцыі дзіцячыя сасіскі ў краме юная пакупніца выбірае сама (у адным з магазінаў райцэнтра тыя зручна размяшчаюцца на ніжняй паліцы адкрытага халадзільніка) і кладзе ў прадуктовы кошык, каб потым бацькі аплацілі на касе.
– Гэтым разам дзеля цікаўнасці вырашыла праверыць тэрмін прыдатнасці сасісак, якія будзем набываць, і ледзь не абамлела – пратэрміноўка на цэлы месяц! – эмацыйна расказвае матуля. – Гэта ж мясная прадукцыя, якая магла выклікаць у далікатным дзіцячым арганізме ўсё што заўгодна – ад лёгкага атручання да самага горшага зыходу. Зніякавела, падумаўшы, што магла не праверыць і нашкодзіць уласнаму дзіцяці.
Як кажуць, давярай, ды правярай. Жанчына не стала сварыцца з адміністрацыяй магазіна, але звярнулася “куды трэба” (у санітарную службу раёна).
Натхнёная гэтай гісторыяй, я вырашыла таксама тэрміны на прадуктах заўжды правяраць. Але і гэтага не спатрэбілася, калі прыйшла ў прадуктовы магазін выбраць сыр у слайсернай нарэзцы. Ён аказаўся з цвіллю, але не з блакітнай высакароднай, як “Дорблю”, а звычайнай непрыгожай. Самае дзіўнае, што тэрмін прыдатнасці яшчэ 2 месяцы дзейнічае, а ўжываць прадукт у ежу ўжо немагчыма.
На жаль, такая сітуацыя ў гандлёвай сетцы Дзятлаўшчыны нярэдкая, як адзначае галоўны санітарны доктар раёна Алена Шайбак:
– У перыяд з 22 студзеня па 5 лютага работнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі правялі наглядавыя мерапрыемствы ў трох магазінах Дзятлаўскага раёна, ва ўсіх гандлёвых аб’ектах выяўлены шэраг парушэнняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства, у тым ліку канфіскавана 27 кг недабраякаснай прадукцыі – садавіна, агародніна, рыбныя, малочныя, хлебабулачныя вырабы. Мы прадоўжым сачыць за сітуацыяй, аднак заклікаем дзятлаўчан, набываючы прадукты харчавання, звяртаць увагу на якасць і тэрміны прыдатнасці, каб выпадкова не нашкодзіць свайму здароўю.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Рэгістрацыя дзяржмаёмасці, завяршэнне капітальных рамонтаў, Адзіны дзень бяспекі, дзейнасць гандлёвых аб’ектаў – на гэтыя і…
На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца рэалізацыя абласнога праекта “Чырвоная зорка героя”, які аб’яднаў абласную арганізацыю РГА “Белая…
Президент Беларуси Александр Лукашенко вручил государственные награды заслуженным представителям различных сфер. Торжественная церемония организована в…
З 14 па 20 верасня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы ў адносінах перавозак пасажыраў маршрутнымі транспартнымі…
Для кожнага мужчыны надыходзіць момант, калі трэба рабіць выбар, ад якога будзе залежаць далейшае жыццё,…
У Дзятлаўскім раёне завяршыўся цыкл мерапрыемстваў тэматычнага тыдня “Моладзевы пульс: БРПА + БРСМ на Дзятлаўшчыне”.…