Ці ўсе заўважылі новы знак, які з’явіўся на выездзе з Дзятлава ў бок Навагрудка? Калі не, варта звярнуць на яго ўвагу, каб не патрапіць у парушальнікі дарожнага руху.
Аб тым, чым абумоўлена яго ўстаноўка, і змяненнях, якія чакаюць дзятлаўчан у сферы дарожнага руху, расказаў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік:
– На павароце з вуліцы Прытыцкага на аўтадарогу рэспубліканскага значэння Дзятлава – Навагрудак – Любча, каля магазіна “Санта”, па ўзгадненні з ДАІ быў устаноўлены забараняльны знак “Прыпынак забаронены”. Раней там часта спыняліся аўтамабілі, у тым ліку вялікагрузы, закрываючы агляд на дарогу і ствараючы небяспеку аварыйнай сітуацыі. На гэтым месцы былі ўсталяваны сігнальныя слупкі, якія не павысілі дысцыплінаванасць вадзіцеляў. Цяпер усе, хто будзе спыняцца ў стометровай зоне дзеяння знака, парушаць правілы дарожнага руху і атрымаюць адпаведнае пакаранне.
– Якія яшчэ навіны чакаць дзятлаўчанам у плане дарожнага руху?
– Каб цэнтральныя вуліцы горада зрабіць больш бяспечнымі для руху аўтамабіляў, вярнуць ім належны эстэтычны выгляд, вызваліўшы ад нагрувашчвання машын уздоўж узбочыны, на вуліцах Леніна ў раёне ад магазіна “Родны Кут” да адміністрацыйнага будынка Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, а таксама Чырвонаармейскай каля гімназіі № 1 у перспектыве таксама ўстанавіць забараняльныя знакі. Выключэннем стане прыпынак для высадкі дзяцей. У сувязі са змяненнямі заклікаем жыхароў райцэнтра быць пільнымі і ўважліва сачыць за пераменай дарожнай абстаноўкі. Будзьце ўзаемна ветлівымі на дарозе, каб пазбегнуць непаразуменняў і не дапусціць дарожна-транспартных здарэнняў.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Костюковичи /Корр. БЕЛТА/. Какие сюжеты в современной литературе самые интересные, журналистам рассказал министр информации Дмитрий…
5 сентября в 15-08 спасателям на линию "101" поступило сообщение о пожаре жилого дома в…
Сегодня гродненцы отмечают 898-летие города, и уже много лет его неотъемлемой частью является масштабный Сырный…
Пачатак верасня – час адкрыццяў, новых ведаў і шчырых усмешак. Менавіта ў гэтыя восеньскія дні…
У лёсе гэтай пажылой жанчыны, як у люстэрку, адбіліся ўсе нягоды XX стагоддзя: Вялікая Айчынная…
Пытанне: мой знаёмы хоча стаць дружыннікам? Куды для гэтага трэба звяртацца? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі…