Адной з абмяркоўваемых навін стала з’яўленне ў раёне станцыі для зарадкі электрамабіляў. Такое пытанне паступіла ў чат-бот рэдакцыі газеты “Перамога”:
– Добры дзень! Ці праўда, што ў Дзятлаве з’явілася зарадка для электрамабіляў? Дзе яна знаходзіцца?

На яго адказаў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік:

– Так, сапраўды, у райцэнтры вядзецца мантаж станцыі для зарадкі батарэі электрамабіляў, якая будзе працаваць на паркоўцы каля дома № 7 па вуліцы Савецкай. Работы праводзіць філіял “Радыё, тэлебачанне і сувязь” РУП “Белтэлекам”. Электразарадная станцыя “Evika” разлічана на два месцы і будзе працаваць па стандарце сілкавання Mode 3. Магутнасць – 22 кВт, ёсць разетка Type 2 і кабель GB/T. Для поўнага зараду батарэі пераменным токам спатрэбіцца 4-8 гадзін. Месца зарадкі будзе абсталявана камерамі відэаназірання. На дадзены момант устаноўлены каркас станцыі і праведзена пракладванне сетак, увод у эксплуатацыю плануецца пасля 20 кастрычніка. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце evika.by.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #ГОД БЛАГОУСТРОЙСТВА