ГрадусПлюс. Праблемныя 15 сантыметраў

Вясна – час цяпла, квецені і росту зеляніны.

А ці ведалі вы, што штраф сёння можна атрымаць нават за кепскую праполку?

І справа не ў наркаўтрымліваючых раслінах накшталт маку, якія выпадкова завіталі ў ваш агарод, і нават не ў добраўпарадкаванні. Рэальныя праблемы можа стварыць прывабная расліна з прыгожай квеценню, якая называецца баршчэўнік Сасноўскага. Расце, дзе хоча, шкодзіць людзям і навакольнаму асяроддзю, з’яўляецца адказнасцю гаспадароў тых земляў, дзе насеялася.

Сам баршчэўнік пакуль невялікі, усяго толькі сантыметраў 15 ад зямлі. Аднак гэта ўжо прэцэдэнт і нагода атрымаць прадпісанне ад інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Першым яны былі выпісаны ўладальнікам самых вялікіх стыхійных плантацый баршчэўніку, сярод якіх аграгарадкі Раготна, Белагурна, вёска Вялікія Шастакі, у меншых аб’ёмах – у горадзе Дзятлаве. У прыватных гаспадарках расліна пакуль не была заўважана.

Сітуацыю пракаменціраваў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Дзмітрый Балькоўскі:

– У Дзятлаўскім раёне праведзена інвентарызацы і выяўлены баршчэўнік Сасноўскага на плошчы 3,05 гектара. Па выніках абследавання выдадзены прадпісанні сельгаспрадпрыемствам і сельвыканкамам, на чыіх землях знаходзіцца гэта расліна. Звяртаем увагу, што сок баршчэўніку пад уздзеяннем сонечных прамянёў можа пакідаць на скуры чалавека апёкі. Гэта варта ўлічваць у час работ. Землекарыстальнікам было рэкамендавана выдаліць баршчэўнік, звярнуўшыся да хімічнага метаду, каб не дапусціць паўторнае вырастанне. У хуткім часе будзе праведзены кантрольны маніторынг з мэтай выявіць, ці выпраўлена праблема. У адмоўным выпадку парушальнікам пагражае штраф да 20 базавых велічыняў.

Заўважым, што мінулагоднія рэйды рэдакцыі з інспектарамі паказалі, што многія людзі нават не ведаюць, як выглядае баршчэўнік, прымаючы яго за дэкаратыўную расліну. Зазірніце ў энцыклапедыю або інтэрнэт і хутчэй пазбаўцеся ад шкодніка!

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

6 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

6 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

7 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

7 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

8 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

11 часов ago