ГрадусПлюс. План выдатны, ды рэалізацыя падкачала

У скарбніцы народнай мудрасці ёсць выслоўе “пачаў за здароўе, скончыў за спачын”, якое, на жаль, нярэдка пацвярджаецца ў паўсядзённым жыцці.

Гэтым разам вызначыліся фермеры нашага раёна. Не ўсе з іх аднолькава адказна ставяцца да давераных земляў і выкарыстоўваюць іх па прызначэнні. Факты безгаспадарных адносінаў да зямлі выявіў чарговы маніторынг  аддзела землеўпарадкавання райвыканкама.

Гаворка ідзе пра сельскагаспадарчыя ўчасткі каля вёскі Сачыўляны і горада Дзятлава. У аднаго з фермераў ва ўладанні 196 гектараў зямлі, 95 з іх сёлета не выкарыстоўваліся належным чынам, у другога – 84 гектары, з якіх увогуле сёлета былі задзейнічаны толькі 15. Трэба сказаць, карціна на азначаных фермерскіх участках жывапісная, яна моцна кантрастуе з дзяржаўнымі палеткамі. Расце рэдкі ячмень, які, відавочна, не бачыў хімічнай ці іншай праполкі, або стаіць узаранае поле ў ліпені, на якім немаведама што цяпер збіраюцца сеяць.

– На тэрыторыі раёна працуюць 16 сялянска-фермерскіх гаспадарак прыватнай формы ўласнасці, якім былі прадастаўлены зямельныя ўчасткі для вядзення адпаведнай дзейнасці. На жаль, некаторыя з іх не выкарыстоўваюцца па мэтавым прызначэнні, – расказаў начальнік аддзела Дзмітрый Залеўскі. – У выніку праверкі на адрас дзвюх гаспадарак былі накіраваны прадпісанні аб мэтавым выкарыстанні земляў з тэрмінам выканання. Кіраўнікі гаспадарак іх не выканалі своечасова, за што былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, атрымалі штраф.

Пасля пастанаўлення суда Дзятлаўскага раёна і штрафных санкцый адзін з гаспадароў “адумаўся” і навёў парадак на даверанай яму зямлі, у адносінах да другога, калі не вырашыць праблему,  будзе разглядацца пытанне аб адабранні арэнднай зямлі.

– Згодна са справаздачай, якая прадастаўляецца раз на год, абедзве сялянска-фермерскія гаспадаркі ў мінулыя гады працавалі – сеялі ячмень, авёс, пшаніцу, кукурузу, атрымлівалі ўраджай, – адзначаюць ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.

Аднак сёлета не тое што перавысіць, але нават дагнаць мінулагоднія паказчыкі ім будзе вельмі няпроста.

Дзеля справядлівасці трэба заўважыць, што фермерам сёння стаць не так і лёгка: усе новыя сельскія бізнесмены праходзяць працэдуру рэгістрацыі ў райвыканкаме, куды прадастаўляюць распрацаваны бізнес-план і абавязуюцца яго выконваць. Але хто ж думае на старце, што работа на зямлі – гэта не на адзін год?..

Наталля АВЯРЧУК
Фота прадастаўлены аддзелам землеўпарадкавання райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
administrator

Recent Posts

Люди – в приоритете

Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…

5 часов ago

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

7 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

7 часов ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

9 часов ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

10 часов ago

Александр Лукашенко проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…

10 часов ago