ГрадусПлюс. Парадак там, дзе не смецяць

Гэтай зімой не асабліва ёсць снегу, затое “падснежнікаў” багата: то тут, то там па ўзбочынах дарог жыхары і госці раёна рэгулярна пакідаюць пасля сябе бытавое смецце.

Асабліва здзіўляе, калі такое назіраецца ў цэнтры горада. Напрыклад, ёсць непадалёку ад рэдакцыі незаселены ўчастак па вуліцы Леніна, які доўгі час выкарыстоўваецца актыўна, але не па прызначэнні. Адна справа, што ў гэтай зямлі, верагодна, ёсць гаспадары, якія не асабліва клапоцяцца пра абкошванне тэрыторыі і ўстаноўку плоту. Іншая, што тут, не згаворваючыся, зрабілі і “міні-бар”, што пацвярджае вялікая колькасць бутэлек ад спіртных напояў, і грамадскі сметнік – побач раскіданы пакеты ад чыпсаў, лісты паперы і шмат іншых цікавых рэчаў, якіх тут быць не павінна.

Зразумела, што спагадлівыя землякі не пакінуць на прыгожай дружнай вуліцы адзін непрывабны ўчастак: у час чарговага суботніка і тут будзе наведзены парадак. Але думаецца, што гэта павінны рабіць не людзі, якім некамфортна такое суседства, а самі ўласнікі зямлі. А яшчэ лепш – проста не смяціць, тады і прыбіраць не трэба будзе.

Шкада, што рэальна паўплываць на тых, хто раскідвае смецце па горадзе, наўрад ці можна, нават калі злавіць за руку. А вось для аматараў затрымацца на пустыры з чакушкай “беленькай” пакаранне строгае і адназначнае. Аб ім нагадаў участковы інспектар міліцыі Сяргей Ігнацік:

– Згодна з часткай 1 артыкула 19.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва ў скверы, парку, на вуліцы або ў іншым грамадскім месцы, акрамя прызначаных для гэтых мэтаў месцаў, караецца штрафам да 8 базавых велічыняў.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Канікулы-2026

Бяспека ў дзеянні У выхаваўча-аздараўленчым дзённым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы адбыўся тэматычны дзень…

33 минуты ago

Па тэме з аналітыкай. Што варта ведаць гаспадарам тэлефонаў Apple iPhone?

Тэма Многія сучаснікі выбіраюць для сябе мабільныя тэлефоны Apple iPhone Праблема Пачасціліся выпадкі блакіроўкі такіх…

1 час ago

Поможем Ивану Ашуркину

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

4 часа ago

Дзяржаўная падтрымка. Адрасная дапамога на падрыхтоўку да школы

У жыцці любога чалавека могуць скласціся абставіны, з якімі не заўжды справішся ўласнымі сіламі. У…

4 часа ago

Внимание! Сильная жара

Внимание! В дневные часы 6 августа (четверг) во многих районах Гродненской области максимальная температура воздуха…

20 часов ago

Какие темы обсуждались на встрече Натальи Кочановой с председателями местных Советов депутатов

Свято-Успенский Жировичский митрополичий мужской монастырь стал местом встречи Председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь…

21 час ago