ГрадусПлюс. Парадак павінен быць паўсюль

На Дзятлаўшчыне прадаўжаюцца мерапрыемствы, прымеркаваныя да Года добраўпарадкавання. Гэта не толькі рамонты, навядзенне парадку на вуліцах населеных пунктаў і помніках Вялікай Айчыннай вайны, але і кантроль за санітарным станам грамадскіх месцаў і тэрыторый прыватных домаўладанняў. Чарговы такі рэйд на вуліцы Кастрычніцкай у райцэнтры правялі работнікі райвыканкама, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і газеты “Перамога”.

Памочнік доктара-гігіеніста Людміла Глубокая расказала аб убачаным у ходзе маніторынгу:

– У рамках рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2025 года № 1 “Аб аб’яўленні 2025 года Годам добраўпарадкавання” рабочая група, зацверджаная Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэтам, правяла рэйд па кантролі за падтрыманнем у належным санітарным стане тэрыторый горада Дзятлава. Устаноўлены факт, што не ўсімі землекарыстальнікамі падтрымліваецца належны парадак. Так, на вуліцы Кастрычніцкай, 11 уласнікам домаўладання не наведзены адпаведны парадак на тэрыторыі прысядзібнага ўчастка. Ён загрувашчаны металічнымі прадметамі, часткамі неэксплутуемай аўтатэхнікі, металаломам. Тут дапускаецца складзіраванне смецця, вываз якога ў спецыяльна адведзеныя месцы праводзіцца несвоечасова. Праведзена тлумачальная работа аб навядзенні парадку на ўчастку.

Як патлумачыў намеснік начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Васілій Мудры, грамадзяне абавязаны падтрымліваць парадак не толькі за плотам, але і на сваім участку, калі ён адкрыты для агляду з месцаў агульнага карыстання. Улічваючы той факт, што ў названым двары на вуліцы Кастрычніцкай ёсць хатнія жывёлы, гаспадар домаўладання нясе адказнасць за падтрыманне належнага санітарнага стану тэрыторыі.

– Згодна з заканадаўствам, добраўпарадкаванне і ўтрыманне зямельнага ўчастка, прадастаўленага для абслугоўвання аднакватэрнага жылога дома, кватэры ў блакаваным жылым доме, ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных прававых актаў, у тым ліку тэхнічных нарматыўных прававых актаў. Гаспадар абавязаны ажыццяўляць будаўніцтва і ўтрыманне вальераў для хатніх жывёл і агароджы прыдамавой тэрыторыі вышынёй не менш як 1,7 метра ў выпадку выгулу жывёл; санітарную ачыстку і ўборку тэрыторыі, у тым ліку збор і выдаленне камунальных адходаў; абыходжанне з аб’ектамі расліннага свету; рэгуляванне распаўсюджвання і колькасці баршчэўніка Сасноўскага і іншых відаў інвазіўных раслін, своечасовага скошвання і выдалення пустазельных раслін. За парушэнне гэтага пункта Правілаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць, – адзначае Васілій Міхайлавіч.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина

administrator

Recent Posts

Падзякі і ўзнагароды за выніковую працу

Напярэдадні Дня работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці калектыў Дзятлаўскага філіяла КУП “Гроднааблпаліва” прымаў віншаванні…

10 часов ago

Кукуруза на зерно, сахарная свекла, картофель, яблоки. На какой урожай рассчитывают аграрии в Беларуси

На какой урожай зерна кукурузы, сахарной свеклы, картофеля и яблок рассчитывают белорусские аграрии, рассказал журналистам…

12 часов ago

Час паспяшацца на прышчэпку

Хутка на Дзятлаўшчыне пачнецца кампанія па імунізацыі насельніцтва супраць віруса грыпу. Як да яе рыхтуюцца…

12 часов ago

Украў, выпіў – у турму

Рэзанансны выпадак адбыўся ў адной з вёсак Дзятлаўскага раёна. Ураджэнец Дзятлаўшчыны, грамадзянін Расійскай Федэрацыі, вярнуўся…

13 часов ago

Бяспека вышэй за ўсё

Кожны павінен ведаць, як паводзіць у экстрэмальнай сітуацыі, каб выратаваць сябе і тых, хто побач.…

14 часов ago

В Беларуси накопали более 500 тыс. тонн сахарной свеклы

Сахарная свекла в Беларуси убрана с 12% площадей, картофель - с 8%. Об этом БЕЛТА…

16 часов ago