У рэдакцыю газеты “Перамога” звярнуліся чытачы з пытаннем аб тым, ці дазваляецца выкарыстоўваць гараж у кааператыве не па прызначэнні.

– Прычым мы маем на ўвазе не з захоўваннем нейкіх рэчаў, а развядзеннем хатняй птушкі. Ці магчыма паўплываць на такіх суседзяў законна?

На гэта пытанне дала адказ начальнік аддзела камунальнай гаспадаркі і будаўніцтва райвыканкама Алена Грамко:

– У вырашэнні такой сітуацыі трэба кіравацца статутнымі дакументамі гаражнага кааператыву як аб’яднання грамадзян і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 43 ад 28 студзеня 2008 года гаражны кааператыў з’яўляецца добраахвотным аб’яднаннем грамадзян або грамадзян і юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, створаны на аснове членства для задавальнення патрэбаў у месцах захоўвання транспартных сродкаў. Адпаведна, калі нехта з членаў кааператыву не выконвае ўмовы карыстання сваім гаражом, зацверджаныя статутам кааператыву, пры гэтым дастаўляючы нязручнасці астатнім, такая сітуацыя разбіраецца на агульным сходзе ўдзельнікаў кааператыву. У выніку можа быць вынесена папярэджанне або пастаўлена пытанне аб пазбаўленні парушальніка членства ў гаражным кааператыве.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации