Не ўсе дзіцячыя гульні аднолькава карысныя.
Часам яны нясуць небяспеку не толькі для саміх дзяцей, але і для ўсіх, хто знаходзіцца побач.
Паказальная гісторыя, якую расказала мне знаёмая, здарылася зусім нядаўна ў адным з двароў шматпавярховай забудовы ў райцэнтры. Два хлопчыкі, якія, відаць, знаходзяцца на летніх канікулах, задумалі цікавую гульню: адзін з іх засеў у засадзе з дзіцячай пнеўматычнай вінтоўкай, другі ў гэты час прыкрываў напагатове.
Яны цэліліся і мэтанакіравана стралялі дробнымі пулькамі па машынах, якія заязджалі ў двор, не асабліва перажываючы за ўшчуванне.
– Атрымаўшы другі за дзень арт-абстрэл па ўласным транспарце, мы зрабілі заўвагу стралкам і пажадалі пазнаёміцца з іх бацькамі, – расказвае жанчына. – Зразумела, хутка мы нікога не знайшлі, а часу доўга чакаць і высвятляць тады не мелі. Шкада толькі, што ад такіх гульняў можа пакутаваць не толькі маёмасць суседзяў, але і самі дарослыя, дзеці, хатнія жывёлы, у якіх хуліганам уздумаецца пастраляць…
Дык няўжо немагчыма справіцца з сітуацыяй цывілізаванымі метадамі і хто ўвогуле прадае дзецям такія “цацкі”? Адказ на гэта пытанне даў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Віктар Петрукевіч:
– Дадзены від зброі адносіцца да дзіцячых цацак, паколькі сіла яго ўдару не дасягае трох кіладжоўляў. Як правіла, такія рэчы набываюць бацькі або бабулі з дзядулямі ў падарунак дзецям. Аднак дарослым варта ведаць і разумець, калі дзіцячыя гульні “перарастаюць” у супрацьпраўныя дзеянні. Апісанае ў нядаўнім здарэнні – дробнае хуліганства. Рэкамендуем людзям, якія пацярпелі ад такіх дзеянняў, паведамляць у міліцыю на прамую лінію 102. У далейшым лёс хуліганаў і іх законных прадстаўнікоў будзе вырашаць камісія па справах непаўналетніх, рашэнне прымуць у адпаведнасці з дзеючымі нормамі заканадаўства.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…
Напярэдадні Дня пажылых людзей Дзятлаўшчына далучылася да агульнарэспубліканскага кірмашу вакансій для пажылых людзей і інвалідаў.…
Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Ашурык і Андрэй Жамойда прынялі ўдзел у…
У рамках рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” для навучэнцаў 8-11 класаў Казлоўшчынскай сярэдняй школы прайшлі тэматычныя…
У Дварэцкім сельскім выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло пасяджэнне савета…