ГрадусПлюс. На слова не павераць

Бясконца можна глядзець на тое, як гарыць агонь, цячэ вада і як людзі паркуюцца ў не дазволеных для гэтага месцах, не жадаючы прайсці лішнія 50-100 метраў.

Асабліва актуальнай гэта праблема становіцца ў перадсвяточныя дні, калі клопатаў і раз’ездаў шмат, а часу на пошук стаянкі – наадварот. Самы цікавы квест – запаркавацца каля райпаліклінікі ў будні дзень. Калі мы прыехалі туды па справах рэдакцыі, вольных месцаў, акрамя стаянкі для інвалідаў, не знайшлося.

– Закон не парушаем, – адназначна заўважыў вадзіцель рэдакцыі, высадзіў мяне каля тратуара і накіраваўся шукаць парковачнае месца недзе паблізу.

А я стаяла і здзіўлена назірала, як на месца для інвалідаў насуперак усім правілам паркуецца  легкавік без апазнавальных знакаў, адтуль выходзіць мужчына сярэдніх гадоў. У размове з ім я пацікавілася, чаму той дазваляе сабе парушэнне правілаў дарожнага руху. Як высветлілася ў размове, права паркавацца на месцы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі мужчына мае, а вось налепкі на заднім шкле аўтамабіля – не.

Нюансамі неадназначнай сітуацыі пацікавілася ў супрацоўнікаў міжраённага аддзела ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага і Зэльвенскага раёнаў.

– Праблема парушэння правілаў паркоўкі на месцах для інвалідаў – адна з найбольш распаўсюджаных, якую мы выяўляем у час планавых рэйдаў, – расказаў  дзяржаўтаінспектар Андрэй Іскра. – Нярэдка на спецыяльна адведзеных месцах знаходзяцца аўтамабілі, вадзіцелі якіх маюць адпаведныя дакументы, але не пазначаюць свой транспарт знакам “Інвалід”, што таксама з’яўляецца парушэннем.

Нярэдка дзяржаўтаінспектары фіксуюць і адваротную сітуацыю, калі вадзіцелі без нейкіх фізічных асаблівасцяў займаюць на стаянках месцы, спецыяльна прызначаныя для людзей, якія адносяцца згодна з правіламі дарожнага руху да групы “інваліды”. Матывы парушальнікаў розныя: няўважлівасць, эгаізм або банальная спешка, але вынік у такіх сітуацыях адзін: на першы раз – папярэджанне, на другі – штраф.

– Ці часта фіксуеце паўторныя парушэнні?

– Як ні дзіўна, такіх фактаў дастаткова, – заўважае інспектар.

На што спадзяюцца вадзіцелі-рэцыдывісты, незразумела. Калі на стаянцы каля той жа бальніцы сапраўды бывае дэфіцыт парковачных месцаў, то каля магазіна “Еўраопт” паркуйся – не хачу! Але, згодна са статыстыкай ДАІ, і там у снежні знайшліся жадаючыя патраціць грошы не на мандарыны, а “навагодні” штраф.

Наталля АВЯРЧУК

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Чым займаюцца аграрыі і што непакоіць праваахоўнікаў

Рэалізацыя інвестыцыйных праектаў, работы ў палях і на малочнатаварных комплексах, дарожная бяспека, акцыя лясной гаспадаркі,…

6 часов ago

Што адбываецца на кацельні аграгарадка Жукоўшчына?

Дзятлаўскае РУП ЖКГ ажыццяўляе рэканструкцыю кацельні аграгарадка Жукоўшчына з устаноўкай катла, які будзе працаваць на…

6 часов ago

Навучэнцы клуба “Мужнасць” напісалі пісьмы бацькам

На Тыдні бацькоўскай любові да акцыі “Пісьмо бацькам” далучыліся навучэнцы клуба “Мужнасць” аддзела ўнутраных спраў…

7 часов ago

Обеспечение эффективной и безаварийной работы систем теплопотребления, теплоисточников и тепловых сетей в отопительный период

Безаварийный отопительный сезон – это результат выполнения комплекса мероприятий по технической и организационной подготовке систем…

7 часов ago

Безопасная перевозка сельскохозяйственной продукции

В целях повышения безопасности дорожного движения, предотвращения и снижения тяжести последствий ДТП с участием транспортных…

8 часов ago

Школьны мерыдыян

Свята традыцый і сямейнай творчасці У рамках Тыдня бацькоўскай любові ў сярэдняй школе № 1…

10 часов ago