Дзяржаўная лясная ахова Дзятлаўскага лясгаса рэгулярна праводзіць палявыя мерапрыемствы па выяўленні і спыненні несанкцыянаваных звалак у лясным фондзе.

Як лясгас змагаецца з тымі, хто смеціць у лесе, расказаў Юрый Мамедаў, інжынер па ахове лесу Дзятлаўскага лясгаса:

 – Барацьба з несанкцыянаванымі звалкамі работнікамі лясной гаспадаркі вядзецца даўно і пастаянна. І вынік ёсць: буйных звалак апошнім часам на тэрыторыі дзяржаўнага ляснога фонду не назіраецца. Вялікую ролю ў гэтым адыграла і Дзятлаўскае РУП ЖКГ, якое заключыла з жыхарамі населеных пунктаў раёна дагаворы па вывазе цвёрдых бытавых адходаў.

Для выяўлення парушэнняў работнікі лесу здзяйсняюць рэйды па лясных масівах вакол населеных пунктаў, усталёўваюць фотапасткі ў розных месцах. Цяпер функцыянуе 10 фотапастак, яны  непрыкметныя для чалавека і здольныя зафіксаваць нумар машыны або твар патэнцыйнага парушальніка.

Так, напрыклад, прыйшлося ўсталяваць фотапасткі на з’ездзе з аўтамабільнай дарогі М-11 паблізу АЗС горада Дзятлава, дзе нядобрасумленныя грамадзяне і аматары кавы пасля адпачынку выкідалі смецце ў лес, а не везлі ў кантэйнер. Там жа выяўлена і звалка бытавога смецця.

Аднак, згодна з артыкулам 16.22 КоАП Рэспублікі Беларусь “Забруджванне лесу і іншай драўнінна-хмызняковай расліннасці” за вываз у лес смецця або забруджванне сцёкавымі водамі прадугледжаны штраф у памеры да 10 базавых велічыняў, на індывідуальнага прадпрымальніка – да 25, а на юрыдычную асобу – да 50 базавых велічыняў.

Варта адзначыць, калі ў лесе ёсць такія несанкцыянаваныя месцы адходаў, пакутуе не толькі эстэтычны бок, але і павышаецца пажарная небяспека – звалкі маюць уласцівасць гарэць.

Хацелася б нагадаць грамадзянам, каб яны беражліва ставіліся да лесу, не пакідалі пасля сябе смецце, а тым больш не вывозілі яго ў лес.

Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

12 часов ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

12 часов ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

12 часов ago

Набор невест ОТКРЫТ!

Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…

12 часов ago

Канікулы-2026. Урок бяспекі з першых рук

У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…

13 часов ago

В Беларуси выросло пособие по уходу за человеком старше 80 лет или инвалидом I группы

В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…

13 часов ago