Нашы чытачы аператыўна рэагуюць на любыя падзеі ў раёне. Так, у чат-бот газеты “Перамога” паступіла паведамленне наступнага зместу:
– Добры дзень! У аграгарадку Круцілавічы знікла вада, хочам даведацца, у чым прычына.
Сітуацыю растлумачыў старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ігар Кухарэвіч:

– Прычынай кароткатэрміновай адсутнасці вады ў аграгарадку Круцілавічы стаў парыў водаправодных сетак, які тэрмінова быў ліквідаваны. Падача вады поўнасцю адноўлена.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga