ГрадусПлюс. Карыстайцеся аб’язным маршрутам

З 1 красавіка мост праз раку Шчару на 30-м кіламетры аўтадарогі Р-142 Зэльва – Дзярэчын – Мядзвінавічы закрыты на рэканструкцыю. Жыхары Дзятлаўшчыны пацікавіліся ў  рэдакцыі газеты “Перамога”, якім шляхам можна аб’ехаць перашкоду.

Падрабязная інфармацыя на гэты конт падаецца ў тэлеграм-канале Гродзенскага аблвыканкама:

“З 1 красавіка 2025 года плануецца пачатак выканання капітальнага рамонту моста праз раку Шчару на 30-м кіламетры аўтадарогі Р-142 Зэльва – Дзярэчын – Мядзвінавічы, які знаходзіцца на мяжы Мастоўскага і Дзятлаўскага раёнаў.

Будуць выкананы работы па рамонце маставога палатна, пралётных збудаванняў, апор і падыходаў да штучнага збудавання. Праектам прадугледжана забеспячэнне бяспечных умоў руху транспарту і пешаходаў.

Для скарачэння тэрміну будаўніцтва і павышэння якасці будаўніча-мантажных работ з 1 красавіка па 1 снежня 2025 года будзе спынены рух па дадзеным мосце. Аб’езд прадугледжаны па мясцовых аўтамабільных дарогах”.

Згодна са схемай, з Дзятлаўскага раёна на Масты неабходна рухацца з боку вёскі Мядзвінавічы праз Руду Яварскую, Гуту, Навасёлкі, Руду Ліпічанскую, Галубы. Варта ўлічваць, што аб’язная дарога і час на яе праезд павялічаны ў два разы. Вытворцы работ прыносяць прабачэнне за часовыя нязручнасці.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Сезонны гандаль. Восень – шчодрая, прадукцыя – годная

Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…

5 часов ago

Для тых, хто адкрывае дзецям свет і дарогу ў будучыню

Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…

23 часа ago

Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве

Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…

1 день ago

Немец Франц Райндль избран новым главой Международной федерации хоккея

Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…

1 день ago

У райвыканкаме вакцынаваліся ад грыпу

Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…

1 день ago

Новы транспарт – для школьнікаў Дзятлаўшчыны

Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…

1 день ago