На старонках газеты “Перамога” мы не раз уздымалі тэму навядзення парадку на зямлі. Сапраўдная праблема гэтага дажджлівага лета – трава, якая расце хутка і патрабуе пастаяннай увагі.
Пры гэтым, згодна з новым заканадаўствам, абавязкі па абкошванні травы на тэрыторыях агульнага карыстання сёння маюць не толькі камунальныя службы і адказныя арганізацыі, але і самі жыхары населеных пунктаў.
Аб нормах і адказнасці за парадак на зямлі нагадала начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Алена Грамко:
– Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 267 былі ўнесены змяненні ў Правілы добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў. Нагадаем, што газон неабходна скошваць, калі трава дасягае больш за 20 сантыметраў. Грамадзяне на сваіх зямельных участках абавязаны абкошваць не толькі ўласныя ўчасткі, але і прылеглыя тэрыторыі – вуліцу, агульную тэрыторыю паміж суседнімі ўчасткамі, тэрыторыю за ўчасткам. За невыкананне патрабаванняў надыходзіць адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 25 базавых велічыняў. Для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб штрафы больш высокія, чым для фізічных.
Магчыма, некаторыя пра гэта не ведаюць або ўпарта робяць выгляд, што не знаёмы з заканадаўствам, нормы якога прапісаны адназначна. Каб праверыць гэту тэорыю, нават далёка хадзіць не трэба. У райцэнтры ёсць вуліцы, дзе зялёныя ўзбочыны па-за гравійнай дарозе маюць выгляд шахматнай дошкі: участкі, якія абкасілі ашчадныя гаспадары насупраць сваіх дамоў аж да дарогі чаргуюцца з суседнімі, дзе буяе трава. Фота, якое вы бачыце, носіць не ілюстрацыйны характар: гэта адна з вуліц Дзятлава, дзе адны косяць траву, а другія – “косяць” пад недасведчаных.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
6 кастрычніка 2026 года начальнікам цэнтра банкаўскіх паслуг № 422 у горадзе Дзятлаве рэгіянальнай дырэкцыі…
У Парэцкім сельвыканкаме прайшло пасяджэнне мясцовага савета грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з выязным кірмашом…
Эти люди ежедневно создают праздничную атмосферу. Накануне профессионального праздника состоялась торжественная церемония награждения лучших представителей…
Как отметили в Дятловском РУП ЖКХ, с сегодняшнего дня в районе начинается отопительный период. В…
В Дятловском районе дан старт профилактической акции «Молодежь за безопасность». Первый этап традиционно прошел под…
По оперативным данным, сахарная свекла убрана с 48% площадей, накопано 2432 тыс. т корнеплода средней…