ГрадусПлюс. Камбінат ёсць, а камбікорму няма…

Дзятлаўскі раён – прамысловы: яго прадпрыемствы вырабляюць розныя віды харчовай прадукцыі, якая карыстаецца папулярнасцю па ўсёй Беларусі і нават за мяжой. Аднак набыць тавары мясцовай вытворчасці ў райцэнтры, як аказалася, не заўсёды проста.

Аб гэтым паведаміла дзятлаўчанка, якая звярнулася ў рэдакцыю газеты “Перамога” па вырашэнне пытання:

– Падкажыце, чаму ў прадуктовым магазіне “Пралеска”, размешчаным па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, у дэфіцыце камбікорм вытворчасці Новаяльнянскага камбіната хлебапрадуктаў, калі яго выпускаюць у нашым раёне?

Зразумела, побач з магазінам немалы прыватны сектар, дзе многія трымаюць свойскую жывёлу. Далёка паехаць, каб купіць камбікорм, людзям бывае складана, хацелася б проста з тачкай прыйсці ў “свой” магазін і папоўніць запас.

Сітуацыю пракаментавала намеснік дырэктара па гандлі Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, да чыёй гандлёвай сеткі належыць магазін, Алеся Лазута:

– Сістэма спажывецкага гандлю працуе згодна з пратаколам узгаднення цэн (ПУЦ). Пераважная большасць магазінаў (у тым ліку “Пралеска”) – аўтаматызаваныя: для таго, каб завезці ў іх тавар, мы павінны прапісаць ПУЦ з Гродзенскім аблспажыўтаварыствам. Па той прычыне, што ў кожную наступную партыю камбікорму ўваходзяць новыя дабаўкі, мы не можам падпісаць такі пратакол нават на паўгода. З другога боку, мы не атрымліваем яго ў дастатковай колькасці: калі штомесяц заяўка на 200 мяшкоў – нам адпускаюць каля 40. У гандлёвай сетцы спажывецкай кааперацыі раёна новаяльнянскі камбікорм рэалізуецца ў большасці сваёй праз аўтамагазіны, а таксама ў былым магазіне “Верасок”, дзе ёсць наша вітрына з камбікормам розных вытворцаў, у тым ліку Новаяльнянскага КХП. Дзятлаўчане, якія жадаюць набыць камбікорм па месцы жыхарства, у магазіне “Пралеска”, могуць пакінуць папярэднюю вусную заяўку непасрэдна ў гандлёвым аб’екце або ў адміністрацыі Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Пры наяўнасці тавару яна будзе задаволена.

Намеснік дырэктара Новаяльнянскага КХП Юрый Габрусік парыруе тым, што камбінат стараецца задавальняць атрыманыя заяўкі:

– У студзені мы адгрузілі 140 мяшкоў камбікорму для Дзятлаўскага філіяла аблспажыўтаварыства, зараз атрымалі заяўку на 100, якая таксама будзе задаволена. Сітуацыю ўскладняе недахоп уласнай сыравіны, запас якой даводзіцца папаўняць на біржы, адсюль змяненне ў цане гатовай прадукцыі, на што спажывецкая кааперацыя раёна  не можа хутка рэагаваць з-за пратакола ўзгаднення цэн. Таксама не выключаем фактар тэхнічных няспраўнасцяў і час на іх ліквідацыю, што можа затрымаць пастаўкі.

Заўважу, што нашу прадукцыю можна набыць не толькі ў спажывецкай кааперацыі. У Наваельні працуе фірменны магазін, адгружаем сваю прадукцыю для ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” і Дзятлаўскага філіяла УП “Гроднааблпаліва”.

Наталля АВЯРЧУК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

1 час ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

5 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

6 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

23 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

24 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago