ГрадусПлюс. Хадзем за магазін

На жаль, не абысціся ў нашым грамадстве без сацыяльных праблем.

Адна з іх – п’янства, якое на пэўным этапе з патаемнага становіцца непрыхаваным.

Колькі разоў бачыла, як кампаніі такіх сябрукоў-сабутэльнікаў, не асабліва саромеючыся людзей побач, бяруць у магазіне запаветныя “нуль-пяць” або “нуль-сем” пладовага і ідуць да бліжэйшага завулка ці ў засень дрэва. А найчасцей – спыняюцца проста за магазінам, дзе аператыўна “афармляюць” пакупку і адпраўляюцца далей па сваіх важных справах.

І тут да чалавечай бяды п’янства дадаецца праблема экалагічная, бо пустую тару пасля такіх пікнікоў з сабой ніхто не забірае. І калі ў райцэнтры і аграгарадках усё больш аператыўна прыбіраецца, то за вясковымі магазінамі можна знайсці вось такі, як на фота, клад, склад, або проста “бар” пад адкрытым небам. У вёсцы Лядзіны, дарэчы, і стацыянарная гандлёвая кропка даўно не працуе, а вось традыцыя хадзіць “за магазін”, мабыць, засталася…

Аб тым, што можа чакаць аматараў распіваць спіртныя напоі ў грамадскіх месцах, расказаў участковы інспектар міліцыі Віталій Грышук:

– Найбольш распаўсюджаным правапарушэннем, якое дапускаецца ў грамадскіх месцах, з’яўляецца распіццё спіртных напояў і піва. Парушальнікі нясуць адміністрацыйную адказнасць і караюцца штрафам у памеры да васьмі базавых велічыняў, а ў выпадку паўторнага здзяйснення – ад двух да пятнаццаці базавых велічыняў, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт. Кожнаму варта задумацца, як і дзе адпачываць, каб не дапусціць непрыемных сітуацый і праблем з законам.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Паразважалі аб каштоўнасцях, якія не старэюць з часам

У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…

5 часов ago

З рэдакцыйнай пошты. “Дзякуй за цяпло душы і залатыя рукі!”

Такія словы работнікам сацыяльнай службы адрасавала Надзея Башко – аўтар ліста, які прыйшоў на адрас…

6 часов ago

Сталі дыпламантамі рэспубліканскага конкурсу

Напярэдадні Дня настаўніка выдалася цудоўная нагода расказаць аб значных поспехах педагогаў Дзятлаўскага раёна. Нядаўна ў…

6 часов ago

В преддверии Дня учителя в Гродно отметили лучших работников образования

В Гродно прошло торжественное мероприятие, приуроченное ко Дню учителя, который отмечается в первое воскресенье октября.…

6 часов ago

Александр Лукашенко: политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России

Политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил…

6 часов ago

Порядок использования автоматических электронных аппаратов

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

7 часов ago