У чат-бот газеты “Перамога” паступіў зварот ад жыхаркі горада Дзятлава з хвалюючым пытаннем.

– У мяне ўнук наведвае дзіцячы сад № 2 горада Дзятлава. Калі-нікалі дапамагаю дзецям, вяду яго раніцай ва ўстанову, да якой цяпер толькі адзін уваход з боку вуліцы Азёрнай. Добрая вуліца, добра зрабілі асфальт, паркоўку. Але пасля дажджу па ўзбочыне ісці немагчыма з-за гразі, па праезнай частцы – небяспечна, бо вадзіцелі ездзяць хутка і неакуратна. Для бяспекі дзяцей і бацькоў неабходны тратуар хаця б па адным баку. Падкажыце, ці ёсць планы зрабіць яго? – пацікавілася яна.

Адказвае намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік:

– Разам са спецыялістамі аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама па дадзеным пытанні мы выехалі на месца і правялі замер дарожнага палатна на названай асфальтаванай вуліцы. Шырыня яго складае 6 метраў – гэта мінімальнае дапушчальнае значэнне, дазволенае нарматыўнымі дакументамі для бяспекі дарожнага руху, таму выдзеліць паўтараметровы ўчастак для пешаходнай дарожкі тут немагчыма. Пашырыць праезную частку для ўладкавання пешаходнай дарожкі або тратуара таксама не прадстаўляецца верагодным, паколькі побач знаходзяцца дваровыя тэрыторыі прыватных забудоваў.  Згодна з правіламі дарожнага руху, пры адсутнасці тратуара або выдзеленай дарожкі пешаходы маюць права рухацца па краі праезнай часткі дарогі. Узбочына ў здавальняючым стане.

На жаль, іншага рашэння няма і быць не можа. Вырашыць дадзеную сітуацыю без шкоды для якога-небудзь з бакоў немагчыма. Таму застаецца толькі спадзявацца на павагу і асцярожнасць усіх удзельнікаў дарожнага руху.

Наталля АВЯРЧУК 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации