ГрадусПлюс. Гэта вам не цацкі!

За апошнія пару-тройку гадоў у Дзятлаве з’явіўся шэраг арт-аб’ектаў, якія радуюць сваім выглядам і работай дзятлаўчан і гасцей горада.

Самы новы з іх, фантан “Неапаль” у скверы па вуліцы Савецкай, урачыста адкрылі ў час раённага выпускнога балю.

І ўжо ў хуткім часе пачалі прыходзіць навіны. Па-першае, што нераўнадушныя да лёгкіх спосабаў абагачэння людзі сталі вылоўліваць з фантана манеты, якія выпускнікі і кіраўніцтва раёна закінулі туды на ўдачу, па-другое, што з-за металічных грошай, магнітаў і іншых маніпуляцый фантан увогуле перастаў працаваць амаль на старце.

Засмуціцца гараджане не паспелі, бо камунальнікі аператыўна правялі прафілактыку, і праз некалькі гадзін зноў запусцілі фантан. Аднак ёсць нюансы, без выканання якіх  лёгка страціць прыгожы аб’ект, які так патрэбны людзям, асабліва ў спякотны дзень.

Пра тое, чаму насамрэч “паламаўся” фантан і як абыходзіцца з арт-аб’ектам, каб не нашкодзіць, расказаў дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк:

– У фантане, размешчаным па вуліцы Савецкай у Дзятлаве, устаноўлены пяць фільтраў грубай ачысткі, якія патрабуюць рэгулярнага тэхнічнага абслугоўвання з кароткачасовым спыненнем работы фантана. Фільтры прачышчаюцца ўручную, гэтым займаецца брыгада электрыкаў нашай арганізацыі. Калегі адзначаюць, што часта ў іх трапляюцца паперкі ад цукерак і нават марожанага, дробнае смецце, якое негатыўна ўплывае на работу фантана. Міф пра тое, што фантану шкодныя таксама манеты, практыкай не пацвярджаецца: у адрозненне ад паперак яны не могуць патрапіць праз фільтры ў помпу.

Аднак, па словах Васіля Васільевіча, сапраўдную небяспеку ўяўляе фізічнае ўмяшальніцтва ў работу фантана. Калі матулі гуляюць з дзецьмі побач з аб’ектам, маленькія і юныя дзятлаўчане спрабуюць парэгуляваць уручную напрамак струмянёў дзеля забавы. Камунальная служба пераканаўча просіць дзятлаўчан не забываць: фантан – не забаўка і не цацка. Калі наўмысна не шкодзіць яго рабоце, арт-аб’ект доўгі час будзе сапраўднай адметнасцю горада і радасцю яго жыхароў.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

#жкх #градусплюс #фонтан  

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

1 час ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

1 час ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

16 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

17 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

18 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

18 часов ago