У рэдакцыю газеты “Перамога” звярнулася чытачка з цікавым пытаннем:
– Праз акно дома бачыла, як у прыпаркаваным на ўзбочыне аўтамабілі вадзіцель дакурыў і выкінуў акурак праз фортку на вуліцу. Дзяцей у машыне не было, але хіба дазволена законам так рабіць?
Па адказ на гэтае пытанне мы звярнуліся да ўчастковага міліцыянера АУС райвыканкама Дзмітрыя Плаўскага:

– Курэнне ў машыне рэгламентуюць адразу некалькі заканадаўчых дакументаў. “Антытытунёвы” дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які дзейнічае ў нашай краіне з 2019 года, не дазваляе курыць у любым грамадскім транспарце, а таксама ўласным аўто, калі ў ім ёсць дзеці да 14 гадоў.
Правілы аўтамабільных перавозак пасажыраў таксама забараняюць курэнне ў час руху вадзіцелям таксі і маршрутнага транспарту.
Ва ўласным аўтамабілі вадзіцель мае права курыць. Але калі ён выкідвае прадметы праз акно на праезную частку або ў іншае грамадскае месца, то парушае пункт 16.44 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, за што можа атрымаць штраф да 30 базавых велічыняў.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga