У рэдакцыю газеты “Перамога” з пытаннем звярнулася жыхарка вёскі Хадзяўляны.
– Каля нашага дома праходзіць гравійная дарога, якая вядзе да помніка Вялікай Айчыннай вайны. Нягледзячы на тое, што ў населеным пункце ёсць зручная асфальтавая шаша, многія вадзіцелі, у тым ліку спецыяльных і грузавых машын, “зрэзваюць” шлях праз нашу вуліцу. Ад колаў транспарту і вільготнага надвор’я дарога разбіваецца так, што дзецям на легкавым аўтамабілі складана даехаць да нас у госці. Падкажыце, ці можна адрамантаваць дарогу або заасфальтаваць яе? – цікавіцца жанчына.
На пытанне адказвае галоўны інжынер ДРБУ-119 Аляксей Гірык:
– Вуліца ў вёсцы Хадзяўляны даўжынёй 510 метраў, пра якую ідзе размова, знаходзіцца на балансе ДРБУ-119. Гравійнае пакрыццё перыядычна планава прыводзіцца ў парадак. Што тычыцца бягучага рамонту, то пералік яго аб’ектаў у сельскіх населеных пунктах вобласці на 2025 год, зацверджаны і ўжо рэалізуецца на Дзятлаўшчыне. Згодна з ім, сёлета рамонт будзе весціся ў вёсцы Курпешы. Рыхтуючы праект аналагічнага пераліку на 2026 год, мы выступім перад кіраўніцтвам раёна з прапановай аб уключэнні ў яго дарогі ў вёсцы Хадзяўляны.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…