У чат-бот газеты “Перамога” паступіла пытанне ад жыхара Дзятлаўшчыны.

– З пачатку студзеня ўстанавілася снежнае і марознае надвор’е. Ці будзе працаваць каток у Дзятлаве? – цікавіцца ён.


Адказвае загадчык сектара спорту райвыканкама Дзмітрый Ёда:
– Лядовая пляцоўка, размешчаная каля стадыёна “Колас” (вуліца Міцкевіча, 9), працуе з 5 студзеня з 12 да 21 гадзіны. У наяўнасці мы маем 90 пар канькоў ад 32 да 46 памеру ступні. Адна гадзіна катання будзе каштаваць 3 рублі – са сваімі канькамі, 5 рублёў – з пракатам канькоў. Таксама Дзятлаўскі фізкультурна-спартыўны клуб прапануе арэнду лыжаў ад 36 да 45 памеру. Запрашаем усіх жадаючых скарыстацца такой магчымасцю, далучыцца да актыўнага баўлення часу і зімовых відаў спорту.



Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga