На жаль, некаторыя ў гэтым сказе паставяць не знак пытальніка, а кропку. Маўляў, а што такога, калі гэта не маё, а дзяржаўнае, усяго толькі трэніроўка перад набыццём свайго, кроўнага.

Гэтым разам трывожны сігнал у рэдакцыю газеты “Перамога” паступіў з гарпасёлка Казлоўшчына. Аб’ектам хвалявання стаў абноўлены 34-кватэрны дом, які не так даўно ўрачыста ўвялі ў эксплуатацыю пасля мадэрнізацыі, раздалі ключы ў рукі з найлепшымі пажаданнямі.


Што ж тут стала праз пару гадоў? На першы погляд, нічога незвычайнага. Аднак з другога позірку праглядваецца назапашанае смецце ў кутку, чорныя сляды на сценах, пакінутыя коламі веласіпедаў, якія, верагодна, тут часта ставяць. На сценах лесвічных пралётаў ужо з’яўляюцца адзінкавыя выбоіны і “наскальны” жывапіс, пакуль – толькі алоўкам. Сітуацыя некрытычная, але ўжо патрабуе ўвагі і рашэнняў. Так проста выйсці талакой і навесці парадак, перастаць маляваць на сценах, а праявіць свае таленты ў іншым месцы па прызначэнні. Заўважыць, здавалася б, дробязі, пакуль яны не сабраліся ў вялікую праблему, як снежны камяк.



Усе мы бачым, як за сродкі дзяржаўнага бюждэту на Дзятлаўшчыне кожны год будуецца або мадэрнізуецца камфортнае арэнднае жыллё, якое прадастаўляецца дзятлаўчанам на спрыяльных умовах. Застаецца толькі радавацца, жыць і быць ашчаднымі да свайго дома, хоць і арэнднага.





Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga